Пралі слёзы над тымі, хто фізічна пакутуе сёння — ад смагі, ад голаду, ад холаду, ад катаванняў, ад зняволення ў турме, ад пераследу, ад жорсткага абыходжання і знявагаў. Пралі слёзы і паспрабуй што-небудзь для іх зрабіць.
Дадатак да смартфонаў Сathinder, які ў хуткім часе будзе запушчаны на тэрыторыі Беларусі, праходзіць апошнюю апрабацыю. Пра гэта 1 красавіка Catholic.by паведамілі распрацоўшчыкі мабільнага дадатку.
Журналістка каталіцкага радыё «Рэнесанс» з Партугаліі Аўра Мігель разам з аператарам некалькі дзён правялі ў Беларусі, збіраючы матэрыял для адмысловай перадачы да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
30 сакавіка ў Варшаве ў Арках Кубіцкага пры Каралеўскім замку адбылося адкрыццё XXIII выставы-кірмашу каталіцкіх выдаўцоў, у якой прымае ўдзел і беларускае выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Про Хрысто».
З 6 жніўня 2016 г. на працягу дзевяці месяцаў кожную першую суботу ў беларускіх парафіях адбывалася малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіла ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. На 1 красавіка прыпадае дзявяты дзень навэнны, які з’яўляецца апошнім у гэтай малітве.
Распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі www.catholicvitebsk.by. Старонка ўтрымлівае даведачную інфармацыю па дэканатах і парафіях Віцебская дыяцэзіі, курыі, касцёльным судзе і гісторыі дыяцэзіі.
З 27 па 29 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак, якія нясуць служэнне пры браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат з Браслава, Полацка, Астраўца, Слабодкі і Мінска.
Брэсцкі тэатр лялек атрымаў запрашэнне ад арганізатараў міжнароднага тэатральнага фестывалю для дзяцей і моладзі «Яла Яла» ў Бэтлееме, які пройдзе з 1 па 10 красавіка.
28-29 сакавіка ў Лебедзеве праходзіла сустрэча для хлопцаў, якія разважаюць над сваім пакліканнем. Такія сустрэчы ўжо не першы раз ладзіць Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў супрацоўніцтве з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
У Беларусі плануецца правядзенне першага pro-life кангрэсу. Меркаваная дата правядзення форуму — канец 2018 года. Кансультацыі на гэты конт вядуцца з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і Радай па справах сям’і Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Як адзначаецца ў апублікаваным 24 сакавіка палажэнні аб парадку арганізацыі конкурсу эскізных праектаў памятнага знака «Курапаты», у конкурсе могуць прымаць удзел скульптары і архітэктары з адпаведнай адукацыяй.
28 сакавіка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка ў Ракаве развіталіся з пілігрымуючай фігурай Маці Божай Фацімскай, якая прабывала там у межах святкавання Юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. З Ракава фігуру Фацімскай Панны перавезлі ў парафію Св. Аляксея ў Івянцы.
З 24 па 27 сакавіка ў кінатэатры «Мір» у Мазыры праходзілі паказы хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм фестывалю «Магніфікат».
27 сакавіка ў Гервятах адбылося пахаванне кс. Леаніда Несцюка, пробашча мясцовай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.
26 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў каталіцкія парафіі Шклоўшчыны — Шклоў, Фашчаўку і Княжыцы.