Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Айцы піяры з Беларусі адзначаюць 400-годдзе заснавання супольнасці
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.03.2017 14:43

Цэнтральны дзень святкаванняў Юбілейнага года, прысвечанага заснавальніку супольнасці піяраў св. Юзафу Каласансу, святкуюць айцы піяры ва ўсім свеце.

 
Паслугі лектарату і акалітату прынялі пяцёра семінарыстаў у Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.03.2017 13:14

4 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне падчас Імшы, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату.

 
«Дай Мне піць»: вялікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.03.2017 11:47

З 1 па 4 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажывалі вялікапосныя рэкалекцыі, якія ў гэтым годзе праводзіў кс. Валерый Быкоўскі. Падчас духоўных практыванняў рэкалекцыяніст паступова ўводзіў будучых святароў у таямніцу прынятага Хросту, якая з’яўляецца невычэрпнай крыніцай усяго хрысціянскага жыцця.

 
«Абавязкова перадам Папу Францішку тое, што ўбачыў»: Апостальскі Нунцый у Беларусі з афіцыйным візітам наведаў Гродна
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.03.2017 09:26

Двухдзённы візіт праходзіў 4-6 сакавіка. Арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, сустрэўся са студэнтамі катэхетычных курсаў, а таксама навадаў некаторыя парафіі Гродна і правёў шэраг сустрэч з парафіяльнымі рухамі і душпастырствамі.

 
Іерархі архідыяцэзіі павіншавалі кс. Казіміра Шыдэлку SDB з імянінамі (абноўлена)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.03.2017 19:42

5 сакавіка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў св. Імшу ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. Іерарх прыбыў разам з дапаможнымі біскупамі архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім і Аляксандрам Яшэўскім SDB, каб разам з парафіяльнай супольнасцю памаліцца за пробашча кс. Казіміра Шыдэлку SDB з нагоды яго імянін.

 
Вялікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Разважанне першае «Ойча, прабач ім»
Беларусь
05.03.2017 05:51

У гэтым свеце, часта ахопленым цемрай, нам даюцца моманты святла, якія не толькі асвятляюць нам жыццёвы шлях, але і нагадваюць, што Бог з намі. На пачатку сённяшняй малітвы пастарайся ўсвядоміць прысутнасць гэтага святла, якое ўсё выяўляе і ўсё супакойвае.

 
4 сакавіка ў Беларусі прайшоў восьмы дзень фацімскай навэнны
Беларусь
04.03.2017 22:16

https://catholic.by/2/images/stories/news/2017/02/2017-02-01-mbf-pre.jpgНа працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Восьмы дзень навэнны прыпаў на 4 сакавіка.

 
Пастырскі ліст біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост 2017
Іерархі
04.03.2017 21:51

«Перыяд Вялікага посту патрэбны нам для таго, каб глыбей зазірнуць у сябе, засяродзіцца над уласным жыццём, больш увагі прысвяціць духоўным справам і клопату аб вечным збаўленні», — чытаем у Пастырскім лісце біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост, якое будзе зачытана ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю Вялікага посту 5 сакавіка.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2017
Іерархі
04.03.2017 21:51

«Не трэба пакланяцца самому сабе і сфармаванаму намі нашаму «я», якое мы баімся страціць. Сваімі сіламі мы не дасягнём вечнага Валадарства, бо на шляху да яго знаходзіцца злы дух. Аднак Хрыстус перамог яго і адчыніў нам брамы неба. Трэба толькі скарыстацца плёнамі Яго перамогі», — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Пасланні на Вялікі пост.

 
Пастырскае пасланне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікі пост
Іерархі
04.03.2017 21:44

«Час Вялікага посту — гэта час нашага вяртання да Бога, адзінага ў Тройцы: Айца і Сына, і Духа Святога. Час вяртання да адраджэння, якое здзейснілася праз ваду і Духа Святога ў хросце і канфірмацыі», — піша ў сваім пасланні на Вялікі пост біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
У Навагрудку прайшлі святыя місіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.03.2017 12:47

19–26 лютага айцы рэдэмптарысты з Гродна правялі святыя місіі ў Навагрудку. Больш за год рыхтаваліся парафіяне да гэтай падзеі праз малітву і пост. Апошні раз cвятыя місіі ў Навагрудку праходзілі 26 гадоў таму і, як сцвярджаюць старажылы, не мелі такой масавасці і размаху, як сёлетнія.

 
Курапацкі Крыжовы шлях
Беларусь
03.03.2017 10:43

«Ёсць у Мінску святое месца — Курапаты. Там спачываюць тысячы нашых продкаў, што былі забіты камуністычнымі злачынцамі. Многія з іх аддалі сваё жыццё толькі таму, што былі беларусамі... Шчыра веру, што прабываюць яны ў Доме Айца Нябеснага», — адзначае бр. Эмануэль Юран з ордэна баніфратраў ва ўступе да Крыжова шляху, які назваў Курапацкім.

 
Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Канферэнцыя Біскупаў
02.03.2017 16:36

2 сакавіка 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 64-е пленарнае (пазачарговае) пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

 
У шчучынскай парафіі прайшоў дзень св. Юзафа Каласанса
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.03.2017 14:30

25 лютага перад распачаццем Вялікага посту ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), дзе нясуць служэнне айцы піяры, прайшоў Calasanz Day — дзень, прысвечаны св. Юзафу Каласансу.

 
Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» святкуе 20-гадовы юбілей
Беларусь
02.03.2017 12:03

26 лютага ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася сустрэча юных парафіянаў і іх бацькоў з рэдактарам часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірынай Жарнасек.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 25 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.