13 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, прыняў удзел у мерапрыемствах, звязаных з адкрыццём выставы, прысвечанай памяці ахвяраў лагера смерці ў Трасцянцы.
Catholic.by паразмаўляў з кс. Юзафам Пятушкам МІС. Нагодай для сустрэчы стаў юбілей — 60 гадоў святарства, які кс. Юзаф будзе адзначаць 16 сакавіка. А кірунак прэзбітэрскага шляху — кангрэгацыя айцоў марыянаў — быў накрэслены яшчэ ў дзяцінстве.
12 сакавіка ў другую нядзелю Вялікага посту біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, а таксама сустрэўся з вернікамі іншых парафій Вілейшчыны.
11 сакавіка семінарыйная супольнасць у Гродне з нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня сабралася на супольнай Эўхарыстыі памаліцца за жанчын, якія на працягу многіх гадоў працуюць у Вышэйшай духоўнай семінарыі.
Вера ў вечнае жыццё з’яўляецца сур’ёзнай праблемай для многіх людзей, нават для некаторых пабожных вернікаў. А без веры ў жыццё пасля смерці нас часта адольвае страх перад невядомым. Гэта адзін з самых распаўсюджаных страхаў у жыцці хрысціяніна.
10 сакавіка, у пятніцу першага тыдня Вялікага посту, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў малітву Крыжовага шляху ў мінскай архікатэдры, пасля якой цэлебраваў святую Імшу.
9 сакавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу для Мінскай літоўскай дыяспары. Нагодай для сустрэчы стаў успамін апекуна Літвы — святога Казіміра. У Каталіцкім Касцёле літургічны ўспамін святога каралевіча прыпадае на 4 сакавіка.
8 сакавіка, у Міжнародны дзень жанчын, для медыкаў і пацыентаў лідскай бальніцы была арганізавана пілігрымка ў Вільнюс на чале з бальнічным душпастырам кс. Ежы Беганскім. Пілігрымы перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай дзякавалі Богу за пакліканне быць жанчынай і маці.
Тры з паловай месяцы правёў на місіях у Камеруне беларускі дыякан Анджэй Ганчар. Ён працаваў у дзіцячым місійным прытулку, якім вось ужо 23 гады кіруе польскі дамініканін а. Дарыюш Гадавы OP.
Першы нумар газеты з’явіўся ў пачатку сакавіка 1997 года. З той пары пачынаецца адлік гісторыі газеты Гродзенскай дыяцэзіі.
4–5 сакавіка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску сабрала першых у гэтым годзе ўдзельнікаў акцыі «Семінарыст на ўік-энд». Імі сталі юнакі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі.
4 сакавіка ў дзень сваіх імянін дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец узначаліў урачыстую св. Імшу ў парафіі святога Казіміра ў Жлобіне, дзе ў гэты дзень прыпадаў адпуст.
Адпаведны ўказ падпісаў 7 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У гутарцы з Catholic.by мастак і пісьменнік Адам Глобус (Уладзімір Адамчык) прыгадвае гісторыі касцёлаў у Мінску, распавядае пра веру ў сваёй сям’і і паказвае дэбютную кнігу, забароненую савецкай цэнзурай.
4 сакавіка ва ўспамін св. Казіміра ў магілёўскай парафіі Св. Казіміра і Св. Ядзвігі адбылося парафіяльнае свята. На сумесную малітву сабраліся не толькі вернікі і святары з Магілёва, але і з іншых гарадоў.