З 17 па 19 сакавіка ў парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках прайшлі рэкалекцыі на Вялікі пост. Праводзіў іх айцец капуцын Андрэй Квяцінскі, пробаршч парафіі Св. Валянціна ў Смалявічах.
16 сакавіка кс. Юзаф Пятушка МІС адзначыў юбілей свайго святарства — 60 гадоў. Павіншаваць юбіляра прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ксяндзы марыяне, якія нясуць служэнне ў парафіях Беларусі.
19 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Божай Міласэрнасці ў Асіповічах.
18 сакавіка ў парафіі Святога Юзафа ў Валожыне адбылося асвячэнне бакавога алтара, якое здзейсніў Апостальскі Нунцый у Беларусі ацыбіскуп Габар Пінтэр.
Хрысціяне вераць, што Езус Хрыстус — сапраўдны Бог і сапраўдны чалавек. Некаторыя хрысціяне часцей звяртаюцца да Езуса чалавека, мужчыны, які хадзіў шляхамі Палесціны І ст. н. э., які меў цела, эмоцыі і перажыванні як мы, і быў сапраўды адным з нас. Іншыя звяртаюцца да Езуса Бога. Сёння мы засяродзімся на постасці Марыі. Марыя — толькі чалавек.
«У чарговы раз мы адзначаем урачыстасць Звеставання Пана, а разам з ёй — "Дзень Святасці Жыцця". Год за годам перажываем гэты дзень у кантэксце таямніцаў мукі і смерці Хрыста, усведамляючы, што немагчыма аддзяліць жыццё ад смерці», — чытаем у Пастырскім пасланні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017.
17 сакавіка, ва ўспамін апекуна Ірландыі св. Патрыка, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў св. Імшу і малітву Крыжовага шляху ў мінскай архікатэдры. Святы Патрык быў выкрадзены ірландскімі разбойнікамі, і гэтае здарэнне прывяло яго да Бога, а пазней ён прынёс хрысціянства ў краіну яго крыўдзіцеляў.
Новае жыццё ў Хрысце, Божая Міласэрнасць, сыноўства і любоў да бліжняга — такімі былі галоўныя тэмы велікапосных рэкалекцый у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
16 сакавіка спаўняецца 60 гадоў з моманту прэзбітэрскага пасвячэння кс. Юзафа Пятушкі MIC з супольнасці марыянаў. Гісторыяй паклікання да святарства, на якое паўплываў кс. Юзаф, дзеліцца яго сабрат па супольнасці кс. Андрэй Сідаровіч MIC з Росіцы.
У III нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 19 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Нацыянальны дзень «Карытас». З гэтай нагоды Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, як і штогод, скіроўвае сваё пасланне.
Даследчыца Бібліі і вядомы гебраіст — прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Галіна Сініла атрымала ўзнагароду Дортмундскага і Мінскага міжнародных адукацыйных цэнтраў «Дыялог, узаемаразуменне і прымірэнне».
17—19 сакавіка ў мінскім кінатэатры «Масква» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову беларускімі акцёрамі.
Праектаванне касцёла і прыкасцёльнай тэрыторыі завяршылі ў парафіі Святога Духа ў гродзенскім мікрараёне Альшанка. Парафія Святога Духа — адна з самых маладых у Гродне.
Постаці ксяндза Аляксандра Астрамовіча, які ўвайшоў у беларускую літаратуру як паэт Андрэй Зязюля і быў цесна звязаны з беларускім адраджэнскім рухам пачатку XX ст., была прысвечана чарговая сустрэча пасяджання клуба пры моладзевым цэнтры у віцебскай катэдры «Кожны талент ад Бога».
Занепакоены захаваннем Божага закону, які з’яўляецца гарантам ў будаванні шчаслівага жыцця, Каталіцкі Касцёл выказвае сваю глыбокую заклапочанасць патэнцыяльнай магчымасцю распаўсюджвання гендарнай ідэалогіі ў беларускім грамадстве.