18 студзеня ў магілёўскай парафіі Св. Антонія Падуанскага прайшла пастырская сустрэча святароў і законных сясцёр Магілёўскага рэгіёна.
Яго прыклад пацвярджае: пачынаць новае ніколі не позна. Каб засвоіць арган, ён паступіў у Акадэмію музыкі ў 53 (!) гады. Гісторыяй свайго незвычайнага хобі ў гутарцы з Catholic.by дзеліцца адзін са стваральнікаў партала TUT.BY Юрый Зісер.
Гэты ліст святары абвесцяць у апошнюю нядзелю студзеня 2017 года на ўсіх святых Імшах, альбо выкарыстаюць яго думкі ў казаннях. Акрамя таго, ліст вывесяць на прыкасцёльнай дошцы аб’яваў на перыяд да Папяльцовай серады.
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) працягваюцца канцэрты і выступленні, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Прапануем запіс чарговага канцэрта — Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў (Алесь Лось, колавая ліра).
Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» зладзіў у мінскай парафіі свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) тэматычную пра-лайф выстаўку «Два шляхі», прысвечаную абароне жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
15 студзеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў у касцёле Імя Найсвяешай Панны Марыі ў Мінску сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання) 35 вернікам. Сакрамэнт прынялі вернікі катэдральнай парафіі і некаторых іншых парафій Мінска.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе знаходзіўся на гэтым тыдні з візітам у Ватыкане.
Ужо на працягу многіх гадоў Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне наведвае дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Семінарыйная супольнасць апякуецца яго выхаванцамі, прыязджаючы да іх з радасцю і пашанай як да блізкіх і дарагіх сэрцу людзей. Сёлета семінарысты наведалі выхаванцаў у Радуні 14 студзеня.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сталі гасцямі урачыстай цырымоніі 20-годдзя заснавання Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. роўнаапостальскіх Мятода і Кірыла».
Зусім нядаўна ў Каталіцкім Касцёле завяршыўся літургічны перыяд Божага Нараджэння. Але ў касцёлах і дамах яшчэ стаяць святочныя ялінкі і батлейкі, а душу грэюць цёплыя ўспаміны перажывання свята.
«Неабходна памятаць і пра тое, што фацімскія аб’яўленні з’яўляюцца найбольш правідэнцыяльнымі аб’яўленнямі сучаснасці», — чытаем у Пастырскім пасланні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на 2017 год.
Беатыфікацыя былога дапаможнага біскупа Магілёўскай дыяцэзіі Тэафілюса Матулёніса пройдзе 25 чэрвеня 2017 года ў Вільнюсе. Пра гэта інфармуе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
13 студзеня біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў ўдзел у штогадовым калядным канцэрце навучэнцаў дзіцячых школ мастацтва г. Магілёва, які адбыўся ў абласным палацы культуры.
У Парыжы завяршыўся V каталіцка-праваслаўны форум, які праходзіў з 9 па 12 студзеня па запрашэнні Парыжскага арцыбіскупа кардынала Андрэ Вен-Труа. Удзел у форуме прымаў і беларускі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які пракаментаваў Catholic.by асноўныя дыскусійныя пункты форуму.
За дар кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі сёлета будуць дзякаваць 1 лютага. На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.