Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


У Смаргоні прайшла аплаткавая сустрэча з удзелам салезіянаў і іх бацькоў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.12.2016 09:22

У Смаргоні сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, юнакі з прэнавіцыята, а таксама іх бацькі і родныя сабраліся разам на дзяленне аплаткай. Падобныя сустрэчы ладзяцца не першы год, што спрыяе еднасці не толькі паміж прадстаўнікамі салезіянскай кангрэгацыі, але і паміж іх бацькамі.

 
У Мінску вызначыліся з месцам для пленарнага пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы
Беларусь
22.12.2016 17:05

Пленарнае пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (РБКЕ), якое ў 2017 годзе будзе прымаць беларуская сталіца, пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў мінскім гатэлі «Вікторыя-Алімп».

 
Конкурс калядных батлеек прайшоў у Іўі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.12.2016 16:59

«Дзеці — нованароджанаму Хрысту» — пад такім дэвізам у Іўі прайшоў конкурс Батлеек, які стаў традыцыйным у мясцовай парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла. Выстаўка калядных стаенак на працягу некалькіх дзён упрыгожвала іўеўскую святыню.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі: на Магілёўшчыне існуе праблема ідэнтыфікацыі веруючых людзей
Іерархі
22.12.2016 16:29

На Магілёўшчыне сярод шматлікіх выклікаў вылучаецца праблема ідэнтыфікацыі сучасных веруючых людзей. На гэта падчас перадкаляднай прэс-канферэнцыі ў Мінску звярнуў увагу біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB, падводзячы вынікі 2016 года.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч пра законапраект аб этычных нормах для медыкаў: гэты праект — дыскрымінацыя вернікаў
Іерархі
22.12.2016 14:23

Новы законапраект аб нормах медыцынскай этыкі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў дыскрымінацыяй вернікаў. Паводле аднаго з пунктаў праекта медыцынскім работнікам забароняць «дэманстрацыю рэлігійнай прыналежнасці і адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў».

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: дзеянні эколагаў — новы пераслед Касцёла з боку зялёных
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.12.2016 13:55

Дзеянні эколагаў вакол справы будаўніцтва касцёла ў мінскім скверы Котаўка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў «новым пераследам Касцёла з боку зялёных». «Ніколі не будзе добрай экалогіі, калі не будзе экалогіі ў душы чалавека», — сказаў іерарх.

 
Падарункі ад 12 апосталаў на калядным стале: салодкая Радасць ідзе!
Беларусь
21.12.2016 20:08

Негледзячы на пост, вігілійная вячэра была урачыстай і радаснай. Ужо сама куцця была салодкай стравай, аднак гатаваліся і іншыя прысмакі, асабліва любімыя дзецьмі.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч да святароў: служэнне бліжняму адкрывае нашы вочы на Божую любоў адносна нас
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.12.2016 19:14

21 снежня ў мінскай архікатэдры прайшла перадкалядная сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу з удзелам духавенства і дапаможных біскупаў архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
We Wish You a Merry Christmas: семінарысты з Гродна падзяліліся аплаткай у брытанскім духу
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.12.2016 14:39

20 снежня ў сценах Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася незвычайная аплаткавая сустрэча — у адпаведнасці з брытанскімі традыцыямі святкавання Божага Нараджэння.

 
Біскуп Алег Буткевіч: фармацыя святароў павінна адпавядаць патрабаванням часу
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.12.2016 11:04

Распазнаць пакліканне маладому чалавеку ў многім дапамагае праца душпастыраў. Пра гэта 20 снежня падчас прэс-канферэнцыі ў Віцебску адзначыў біскуп Алег Буткевіч. Іерарх падкрэсліў, што ў час яго навучання ў семінарыі назіраўся сапраўдны «бум пакліканняў».

 
Біскуп Віцебскі: 2016 год стаў часам кананічных візітацый ва ўсходняй частцы дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.12.2016 10:58

На гэта 20 снежня падчас перадкаляднай прэс-канферэнцыі ў Віцебску ўказаў біскуп Алег Буткевіч. «Гэта парафіі, якія параўнальна нядаўна пачалі сваё аднаўленне і існаванне, — нагадаў іерарх, адзначаючы, што перад многімі з іх стаіць яшчэ шэраг праблемаў: заканчэнне будаўніцтва культавых будынкаў, а пазней іх утрыманне, праблема душпастырскай апекі ў мясцовых невялікіх супольнасцях.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: Малітва за мір — прыярытэтная ў Каталіцкім Касцёле
Іерархі
20.12.2016 16:39

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пленуме праўлення Беларускага фонду міру з нагоды 55-годдзя яго заснавання. Пасяджэнне адбылося 20 снежня ў актавай зале Мінскай духоўнай Акадэміі

 
Мітрапаліт Кандрусевіч падчас душпастырскай сустрэчы ў Пінску: «Гісторыя Марыі, Юзафа і Захарыі сведчыць, што заўсёды трэба заставацца верным Богу»
Іерархі
20.12.2016 10:58

19 снежня ў пінскай катэдры прайшла душпастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі, у якой прымалі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Біскуп Алег Буткевіч правёў адвэнтавыя рэкалекцыі ў парафіі ў Ляцку
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.12.2016 08:53

З 9 па 11 снежня ў парафіі Святога Станіслава Мучаніка ў Ляцку (Шчучынскі дэканат) адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

 
Навуковая канферэнцыя на тэму Божага Нараджэння прайшла ва ўніверсітэце імя П. Машэрава ў Віцебску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
20.12.2016 08:07

17 снежня ў сценах Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава адбылася другая навукова-прыктычная канферэнцыя «Божае Нараджэнне як феномен агульначалавечай культуры».

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 40 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.