У гутарцы з Catholic.by мастак і пісьменнік Адам Глобус (Уладзімір Адамчык) прыгадвае гісторыі касцёлаў у Мінску, распавядае пра веру ў сваёй сям’і і паказвае дэбютную кнігу, забароненую савецкай цэнзурай.
У гэтым свеце, часта ахопленым цемрай, нам даюцца моманты святла, якія не толькі асвятляюць нам жыццёвы шлях, але і нагадваюць, што Бог з намі. На пачатку сённяшняй малітвы пастарайся ўсвядоміць прысутнасць гэтага святла, якое ўсё выяўляе і ўсё супакойвае.
На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Восьмы дзень навэнны прыпаў на 4 сакавіка.
«Ёсць у Мінску святое месца — Курапаты. Там спачываюць тысячы нашых продкаў, што былі забіты камуністычнымі злачынцамі. Многія з іх аддалі сваё жыццё толькі таму, што былі беларусамі... Шчыра веру, што прабываюць яны ў Доме Айца Нябеснага», — адзначае бр. Эмануэль Юран з ордэна баніфратраў ва ўступе да Крыжова шляху, які назваў Курапацкім.
26 лютага ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася сустрэча юных парафіянаў і іх бацькоў з рэдактарам часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірынай Жарнасек.
«Інфармацыя пра рэстаўрацыю касцёла ў Мсціславе Еўрапейскім саюзам не адпавядае рэчаіснасці. Мсціслаў сапраўды з’яўляецца пілотным горадам гэтай праграмы, але грашовыя сродкі не будуць накіраваны на рэстаўрацыю святыні», — патлумачыла Наталля Хвір .
У 1978 годзе Адам Глобус разам з аднакурснікамі праходзіў т.зв. капійную практыку ў мсціслаўскім касцёле. Па просьбе Catholic.by Адам Глобус узгадаў той час і распавёў, як выглядаў касцёл за 20 гадоў да вяртання вернікам.
Разважанні на Вялікі пост, якія мы прапануем сёлета, заснаваны на кнізе «Сем апошніх слоў» (Seven Last Words). Напісаў яе айцец Джэймс Марцін SJ з Нью-Ёрка, святар-езуіт і аўтар хрысціянскіх бестселераў. Кніга складаецца з медытацый над апошнімі словамі ўкрыжаванага Хрыста і паказвае, як дасканала Езус разумее нас.
Сустрэча супрацоўнікаў беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя» з валанцёрамі прайшла 25 лютага ў мінскім Чырвоным касцёле. На працягу чатырох гадзін актыўнага дыялогу ўдзельнікі, сярод якіх былі і аўтары будучых перадач, дзяліліся сваімі ідэямі і бачаннем новых тэмаў у эфіры.
Супрацоўнікі рэдакцый «Радыё Марыя» з Украіны, Літвы, Латвіі, Расіі, Італіі, Аўстрыі і Афрыкі запісалі свае відэавіншаванні беларускім вернікам у сувязі са стварэннем у Мінску беларускай рэдакцыі «Радыё РМ».
У Беларусі завяршаецца грамадскае абмеркаванне новага Кодэкса аб адукацыі. Аб узаемадзеянні з рэлігійнымі арганізацыямі гаворыцца ў Артыкуле 2 «Асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі» новага Кодэкса.
Удзельнікі пілігрымкі атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух падзеі, якая змяніла лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў — помнікаў Святой Зямлі і пабачыць прыгажосць прыроды тых краёў.
«Заклікаю прадстаўнікоў улады Мінска, Міністэрства культуры, забудоўшчыкаў, мясцовых жыхароў і абаронцаў Курапатаў пры ўдзеле прадстаўнікоў розных веравызнанняў і юрыстаў у адкрытым дыялогу шукаць прымальнага ўсімі вырашэння ў гэтай ўзніклай і хвалюючай наша грамадства праблеме», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Юрый Жыгамонт — аўтар і вядучы перадачы «Падарожжа дылетанта», даў сваю згоду на вядзенне аўтарскай перадачы беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя».
Беларуская зборная каталіцкіх святароў не змагла выйсці ў чвэрцьфінал XI Чэмпіяната Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Пуцёўкі ў фінал паміж сабой разыграюць зборныя з Босніі і Герцагавіны, Партугаліі, Харватыі і Славакіі.