Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
16.04.2017 00:00

 
Велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Заканчэнне
15.04.2017 05:00

Разважаючы над апошнімі словамі Хрыста, мы заглыбіліся ў іх змест, атрымалі прывілей наблізіцца да Яго жыцця і магчымасць пазнаваць, кім Ён ёсць. Гэтыя апошнія словы паўней адкрылі нам асобу Езуса.

 
Расклад літургічных цэлебрацый і набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум (Мінск, Віцебск, Магілёў)
14.04.2017 17:33

Урачыстасці Уваскрасення Пана, якая сёлета прыпадае на 16 красавіка, папярэднічаюць важныя дні — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца і Вялікая субота. Вашай увазе расклад літургій і набажэнстваў на гэты Святы Пасхальны Трыдуум.

 
Фотапраект «Асабісты дотык да Крыжа»: каталіцкая моладзь дзеліцца сведчаннем веры
14.04.2017 13:58

Сatholic.by змяшчае працы фотамастака Элана Лыскова, аўтара евангелізацыйнага праекта «Асабісты дотык да Крыжа». У ім аўтар папрасіў удзельнікаў рэкалекцый для школьнай моладзі «Аазіс» падзяліцца сваім сведчаннем веры.

 
Велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Разважанне сёмае «Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой»
13.04.2017 05:25

Езус на кожным кроку свайго шляху, нават калі Яму было неверагодна складана, імкнуўся да канца выканаць волю Айца. І ў Гетсіманскім садзе Ён прымае канчатковае рашэнне. Гетсіманія — гэта адно з найбольш шырока адчыненых вокнаў у Ягоную чалавечнасць.

 
«Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой» выдадзены па-беларуску
11.04.2017 13:12

Прэзентацыя выдання адбылася падчас велікоднай прэс-канферэнцыяй Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінску 11 красавіка.

 
Пальмовая нядзеля ў Віцебску: не размінуцца з прапанаванай Богам вечнасцю
10.04.2017 15:17

9 красавіка, у Пальмовую нядзелю, па вуліцы Віцебска, на якой знаходзіцца катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, разносіўся радасны вокліч: «Гасанна Сыну Давіда!»

 
Крыжовы шлях вуліцамі Гродна: «Шчаслівы той, хто ўмее прабачаць»
10.04.2017 11:15

8 красавіка сотні маладых людзей і іншыя вернікі Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Шэсце за крыжам — успамін таямніцы мукі і смерці Хрыста — праходзіла ў горадзе напярэдадні Пальмовай нядзелі.

 
Велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Разважанне шостае «Здзейснілася!»
09.04.2017 05:52

Мы можам адчуваць, што нашыя мары не здзейсніліся, але Бог мае для нас іншыя мары. Мы можам меркаваць, што нейкія рэчы не атрымаліся, але ў Божых намерах яны атрымліваюцца па-іншаму. Мы можам падумаць, што надзея памерла, але Бог — крыніца ўсялякай надзеі.

 
Беларуска прыняла ўдзел у сімпозіуме, які папярэднічае Сіноду Біскупаў на тэму моладзі
07.04.2017 17:11

Аліна Ганчыц, удзельніца Душпастырства моладзі OPEN Гродзенскай дыяцэзіі, з 28 па 31 сакавіка прымала ўдзел у сімпозіуме на тэму моладзі, прымеркаваным да Сінода Біскупаў-2018.

 
Разважанні да набажэнства Крыжовага шляху на тэму сям’і
06.04.2017 15:15

Дзякуй Табе, Езу, што запрасіў мяне на гэты Крыжовы шлях. Запрасіў вуснамі святара, вуснамі мужа ці жонкі, вуснамі таты ці мамы, вуснамі сына ці дачкі. Увесь час я жыву ў напружанасці i часта не знаходжу нават хвіліны, каб задумацца над сваім жыццём. Сёння я хачу паглядзець на сваё сужэнства i адносіны ў маёй сям’і. Хачу паглядзець на іх праз прызму Крыжовага шляху.

 
Рэкалекцыі з беларускімі субцітрамі: дамініканін з Польшчы штодня выкладвае ў сеціва разважанні на Вялікі пост
05.04.2017 18:44

Беларускія вернікі могуць далучыцца да велікапосных рэкалекцый у інтэрнэце. Усё, што для гэтага трэба, — камп’ютар з выхадам у інтэрнэт. Разважанні дасяжныя на Youtube-канале Maskacjusz TV кожную раніцу ў 6.30 па беларускім часе.

 
Першая каталіцкая перадача для дзяцей — новы праект на салезіянскім YouTube канале
04.04.2017 10:22

На YouTube канале sdb.by/news пад эгідай салезіянскай супольнасці ў Мінску выходзіць новая перадача для дзяцей каталіцкага веравызнаня. Перадача мае адпаведную назву — «Дзіцячы ракурс», яе вядучы хлопчык Мікалай Карабко.

 
Велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Разважанне пятае «Прагну»
02.04.2017 05:11

Пралі слёзы над тымі, хто фізічна пакутуе сёння — ад смагі, ад голаду, ад холаду, ад катаванняў, ад зняволення ў турме, ад пераследу, ад жорсткага абыходжання і знявагаў. Пралі слёзы і паспрабуй што-небудзь для іх зрабіць.

 
Мабільны дадатак знаёмстваў для каталіцкай моладзі запрацуе ў Беларусі (дапоўнена)
01.04.2017 07:40

Дадатак да смартфонаў Сathinder, які ў хуткім часе будзе запушчаны на тэрыторыі Беларусі, праходзіць апошнюю апрабацыю. Пра гэта 1 красавіка Catholic.by паведамілі распрацоўшчыкі мабільнага дадатку.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.