Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


У Беларусь прыбывае Бэтлеемскі агонь
14.12.2016 11:43

У Беларусь агонь ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме даставяць беларускія скаўты. У Мінск агонь прыбудзе 17 снежня. 18 снежня, у Трэцюю нядзелю Адвэнту, каталіцкія скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі.

 

 
Выдадзены Апостальскі ліст «Misericordia et misera» па-беларуску
12.12.2016 09:51

Выданне Апостальскага ліста «Misericordia et misera» Святога Айца Францішка ў перакладзе Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі здзейснена ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.

 
Тэме Адвэнту прысвечаны новы выпуск перадачы «Сімвал веры»
09.12.2016 17:44

У новым выпуску праграмы аўтары разважаюць над тэмай Адвэнту, імкнучыся паказаць, чаму для католікаў гэты перыяд з’яўляецца часам радаснага чакання Хрыста.

 
Беларускі біскуп, які кіруе самай вялікай дыяцэзіяй у свеце: «Навяртанне трэба заўсёды пачынаць з сябе»
09.12.2016 08:36

Больш за 10 мільёнаў кіламетраў — менавіта столькі складае тэрыторыя самай вялікай у свеце каталіцкай дыяцэзіі Св. Юзафа ў Іркуцку. Ёй кіруе біскуп з Беларусі Кірыл Клімовіч.

 
Маршалак польскага сенату сустрэўся з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам
07.12.2016 11:50

5 снежня маршалак сенату Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі ў межах візіту ў Беларусь сустрэўся з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 
Знаёмімся з удзельнікамі «Няспыннай малітвы за Беларусь»: кс. Дзмітрый Іваноў
07.12.2016 11:21

Кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь» распачалася вясной 2015 года. Удзел у ёй бяруць вернікі розных канфесій. Сёння прапаноўваем знаёмства з чарговым удзельнікам гэтай ініцыятывы — ксяндзом Дзмітрыем Івановым, які нясе служэнне ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

 
«Мяне хацелі назваць Люцыян»: што расказваюць беларускія святары і манахіні з тым жа імем, што і ў Папы Рымскага
02.12.2016 09:00

Імя Францішак у 2015 годзе стала самым папулярным сярод дзіцячых імён, якія італьянцы давалі сваім дзецям. Catholic.by распытаў беларускіх святароў і манахінь пра тое, як ім жывецца з гэтым імем і ці адчуваюць яны сябе асаблівымі.

 
3 снежня ў Беларусі пройдзе пяты дзень фацімскай навэнны
01.12.2016 09:29

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пяты дзень навэнны прыпадае на 3 снежня.

 
«Штомесяц мы купляем 240 літраў малака і 25 кг бульбы»: як жыве сям’я, у якой 18 родных дзяцей?
26.11.2016 01:55

У іспанкі Розы Пік-Агілеры Рока і яе мужа Хасэ Марыі Пасціга 18 дзяцей. Пра цяжкасці і радасці, а таксама пра сакрэт выхавання дзяцей у шматдзетнай сям’і пара расказала на прэзентацыі сваёй кнігі ў Мінску. Сведчанні іспанцаў паслухалі і журналісты Catholic.by.

 
У айцоў піяраў распачынаецца Юбілейны Год
24.11.2016 15:15

Юбілейны Год у Ордэне Пабожных школ (піяраў) прымеркаваны да 400-годдзя існавання ордэна і 250-годдзя з дня кананізацыі яго заснавальніка св. Юзафа Каласанса. Афіцыйнае распачацце Каласансаўскага Юбілейнага Года адбудзецца 27 лістапада ў Рыме.

 
Католікі з усёй Беларусі памаліліся ў Вострай Браме
19.11.2016 20:11

19 лістапада, напярэдадні завяршэння Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці ў Віленскай архідыяцэзіі, беларускія пілігрымы разам са сваімі душпастырамі і іерархамі прынялі ўдзел у Эўхарыстычнай літургіі ў касцёле св. Тэрэзы ў Вільні.

 
Хрысціянскае сёння: пра душпастырства людзей спорту Украіны на прыкладзе адной дыяцэзіі
19.11.2016 10:05

Пра ролю спорту ў міжканфесійным адзінстве і адбор у зборную каманду святароў на чэмпіянат Еўропы ў новым выпуску «Хрысціянскага сёння» расказвае кс. Алег Жарук, спартыўны душпастыр Камянец-Падольскай дыяцэзіі Украіны.

 
Мая вера: з рубрыкі «Гавораць дзеці»
18.11.2016 14:10

«Будзьце як дзеці». Гэтыя словы Езус пакінуў нам як запавет: каб наша вера была чыстай, шчырай, непадробнай і бескарыслівай. Як змяняецца жыццё дзіцяці пасля знаёмства з Езусам?

 
У Польшчы створаць дакладную 3D-мадэль Каложскай царквы
08.11.2016 11:00

Польскія спецыялісты сфатаграфавалі ў Каложскай царкве кожны міліметр і плануюць стварыць да канца года 3D-мадэль гістарычнага помніка. Макет з’явіцца ў сеціве на сайце kolozha.by.

 
5 лістапада ў Беларусі чацвёрты дзень фацімскай навэнны
03.11.2016 16:00

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Чацвёрты дзень навэнны прыпадае на 5 лістапада.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.