Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


На Youtube з’явіўся беларускі фільм «Шлях» ад ксяндзоў марыянаў
22.02.2017 11:10

У інтэрнэце з’явіўся беларускі хрысціянскі фільм «Шлях», зняты па замове ксяндзоў марыянаў пад кіраўніцтвам кс. Аляксандра Жарнасека МІС. Стужка здымалася з нагоды беатыфікацыі заснавальніка кангрэгацыі айцоў марыянаў кс. Станіслава Папчынскага MIC, якая адбылася ў 2016 годзе.

 
Беларуская даследчыца падрыхтавала кнігу на аснове кляштарных хронік Гродна
21.02.2017 15:47

Кніга «Гродзенскія кляштарныя хронікі XVII і XVIII стагоддзяў. Якасныя формы і камунікацыйныя аспекты» пабачыла свет у польскім выдавецтве DiG.

 
Якімі дзеці бачаць літургічныя прадметы ў касцёле?
20.02.2017 12:49

Што такое патэна, для чаго выкарыстоўваецца лекцыянарый, як выглядае крапідла і навошта міністранты звоняць у званы?

 
«Каталіцкі пілігрым» адкрыў новы маршрут — пілігрымкі ў Грузію
20.02.2017 10:51

Новым маршрутам пілігрымкавага бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі стала Грузія. Пілігрымка ў Грузію, да месца ранняга хрысціянства, пройдзе з 13 па 20 мая 2017 года.

 
Зборная каталіцкіх святароў Беларусі вырушае ў Харватыю на Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў
18.02.2017 09:01

19 лютага каталіцкія святары Беларусі — удзельнікі футбольнай зборнай — выправяцца на XI Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Сёлета ён пройдзе ў Харватыі з 20 па 23 лютага.

 
Беларус, які змайстраваў арган з паперы: «Спачатку гэта задумвалася як музычная шкатулка» (+відэа)
17.02.2017 11:07

За апошнія дні ўраджэнец Мядзеля Аляксей Жолнер на сабе адчуў, што такое папулярнасць у інтэрнэце. Дзясяткі паведамленняў у сацыяльных сетках з просьбамі аб інтэрв’ю ці каментарыі — усе цікавяцца арганам, які мужчына змайстраваў ...з паперы.

 
Госцем фестывалю «Магутны Божа» стане сусветна вядомы амерыканскі «Гарлем Госпел Хор»
16.02.2017 12:04

У ліку гасцей сёлетняга фестывалю «Магутны Божа» — амерыканскі «Гарлем Госпел Хор», дзяржаўны ансамбль песні і танца Грузіі «Кутаісі», а таксама акадэмічны рускі народны хор імя Пятніцкага.

 
Пацыенты лідскай бальніцы ў Сусветны дзень хворых прынялі сакрамэнт намашчэння хворых
14.02.2017 14:38

У сусветны дзень хворых 11 лютага пацыенты лідскай бальніцы прынялі сакрамэнт намашчэння хворых. Аб іх здароўі ў бальнічнай капліцы маліўся душпастыр кс. Ежы Беганскі. Да супольнай малітвы далучыўся таксама кс. Максім Бачарнікаў, які скіраваў да іх Божае слова.

 
На конкурс лепшых слоганаў «Радыё Марыя» ў Беларусі атрымала больш за 90 варыянтаў (+галасаванне)
14.02.2017 09:35

Аб’яўлены напачатку лютага конкурс слоганаў для «Радыё Марыя» ў Беларусі даў свой плён — рэдакцыя атрымала больш за 90 варыянтаў.

 
Старшыня Беларускага фонда культуры: на рэстаўрацыю касцёла ў Будславе сабрана 6 тысяч рублёў
08.02.2017 10:59

Збор сродкаў на рэстаўрацыю касцёла бэрнардзінцаў у Будславе будзе працягнуты. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў старшыня савета Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі.

 
Біблійны курс «Эмаус»: перажыць «вясну» Касцёла разам з Апосталамі
08.02.2017 09:41

З 3 па 5 лютага ў Оршы адбыўся біблійны курс «Эмаус». Зімняя сесія курса была прысвечана кнізе Бібліі Дзеі Апосталаў, у той час як асенняя — Евангеллю паводле Яна. Біблійны курс «Эмаус» праводзілі доктар тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч, а таксама айцец Аляксандр Жарнасек MIC.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўспамін св. Блажэя: выкарыстоўвайце дар маўлення згодна з Божай воляй
03.02.2017 19:50

3 лютага, ва ўспамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскай архікатэдры. У гаміліі іерарх распавёў пра жыццё св. Блажэя і традыцыі, звязаныя з ушанаваннем гэтага святога.

 
4 лютага ў Беларусі пройдзе сёмы дзень фацімскай навэнны
01.02.2017 08:46

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Сёмы дзень навэнны прыпадае на 4 лютага.

 
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам семінарыю ў Пінску
24.01.2017 16:23

Біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня біскупскай камісіі па справах Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 21 студзеня наведаў са спецыяльным калядным візітам навучэнцаў і фарматараў гэтай духоўнай установы.

 
Навучэнцы семінарыі ў Пінску павіншавалі з Божым Нараджэннем выхаванцаў дзіцячага прытулка
24.01.2017 16:05

18 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску наведалі дзіцячы прытулак у Лагішыне, каб павіншаваць яго выхаванцаў з Божым Нараджэннем.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 7 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.