Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляндар


Свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця
02.02.2012 03:33

2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана, а з 1997 года — і Дзень кансэкраванага жыцця. Як калісьці Марыя і Юзаф ахвяравалі Езуса, прынёсшы яго ў святыню, так і духоўныя асобы ахвяравалі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях і свецкіх інстытутах.

 
Журналісты каталіцкіх СМІ адзначаюць дзень нябеснага заступніка
24.01.2012 03:54

24 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. У 1923 г. гэты святы быў абвешчаны апекуном каталіцкай прэсы. 

 
4 снежня Касцёл на Усходзе дзякуе сваім дабрачынцам
04.12.2011 12:59

У ІІ Нядзелю Адвэнту, 4 снежня, у Беларусі, Украіне і Расіі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёлу на Усходзе. Менавіта ў гэты дзень у Польшчы праходзіць Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе.

 
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
01.12.2011 03:06

1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца звыш 9 тысяч ВІЧ-інфіцыраваных.

 
Святая Цэцылія — апякунка касцёльнай музыкі
22.11.2011 00:01

22 лістапада касцёльныя музыканты і спевакі адзначаюць успамін святой Цэцыліі. Паданне кажа, што дзяўчына праслаўляла Бога спевам і ігрою на музычных інструментах, а таму лічыцца апякункай касцёльнай музыкі і спеваў.

 
Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету
20.11.2011 00:03

У апошнюю нядзелю літургічнага года Касцёл адзначае ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Сёлета яна прыпадае на 20 лістапада.

 
Ушануем памяць ахвяраў дарожных здарэнняў
18.11.2011 10:52

На 20 лістапада сёлета прыпаў Сусветны дзень памяці ахвяраў дарожных здарэнняў, які з’яўляецца нагодай, каб ушанаваць памяць загінуўшых у выніку ДТЗ, а таксама каб нагадаць дзяржавам пра неабходнасць забеспячэння бяспекі дарожнага руху.

 
Адзначаем Сусветны дзень філасофіі
17.11.2011 11:26

Сусветны дзень філасофіі адзначаецца з 2002 года ў трэці чацвер лістапада. Сёлета гэты дзень выпаў на 17 лістапада.

 
Успамін Маці Божай Вастрабрамскай
16.11.2011 11:03

16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай, якая ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца Літвы і Беларусі. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, а копію абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях, як каталіцкіх (многія з якіх носяць яе імя), так і праваслаўных.

 
16 лістапада — Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці
16.11.2011 10:36

16 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці. Пад гэтым паняццем разумеецца  павага, прыняцце і правільнае разуменне шматстайнасці культур свету, форм выражэння і спосабаў праяўлення чалавечай індывідуальнасці.

 
10 лістапада адзначаецца Сусветны дзень навукі за мір і развіццё
10.11.2011 09:55

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё адзначаецца 10 лістапада. Свята была абвешчана ў 2001 г., а ў першыню адзначалася ў 2002 г.

 
Успамін усіх памерлых вернікаў
02.11.2011 08:37

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Гэты дзень быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.

 
17 кастрычніка — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі
17.10.2011 15:40

Ігнацый — адзін з першых сведкаў Хрыста. Яго называлі Тэофорос — з грэцк. «той, хто нясе Бога», або «несены Богам», звязваючы гэта з тым, што св. Ігнацый быў тым дзіцем, якога Хрыстус, узяўшы на рукі, паставіў перад вучнямі са словамі: «Хто прыме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае».

 
Адзначаем Дзень маці
14.10.2011 05:55

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У гэты дзень віншуем маці і цяжарных жанчын, якія прынялі дар жыцця і прысвяцілі сябе выхаванню дзяцей.

 
13 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў
13.10.2011 11:57

Дадзены дзень адзначаецца з 1989 г. Яго мэта заключаецца ў павышэнні ўзроўня свядомасці таго, якімі мерамі можна знізіць рызыку бедстваў. Сёлета дзень адзначаецца пад дэвізам «Уцягванне дзяцей і юнацтва ў дзейнасць па змяншэнню небяспекі бедстваў».

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 13 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.