Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляндар


9 сакавіка ў католікаў распачаўся Вялікі пост
08.03.2011 03:59

9 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост. Папяльцовая серада — першы дзень саракадзённага літургічнага перыяду падрыхтоўкі да велікодных святаў. Падчас літургіі адбываецца абрад пасыпання галоваў попелам. Адсюль і назва — Папяльцовая серада.

 
22 лютага — свята катэдры св. Пятра
22.02.2011 15:31
22 лютага — свята катэдры св. Пятра, апостала. «I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць Яго», — чытаем у Евангеллі паводле Мацвея.
 
Сёння — Дзень спантаннага праяўлення дабрыні
17.02.2011 14:10
Сёння, 17 лютага, — Дзень спантаннага праяўлення дабрыні. Гэта неафіцыйнае свята было створана па ініцыятыве шэрагу міжнародных дабрачынных арганізацый.
 
Сёння — Сусветны дзень хворага. Памятайце пра тых, хто патрабуе цеплыні вашага сэрца
11.02.2011 13:29
Сусветны дзень хворага ўстанавіў 13 мая 1992 г. Cвяты Айцец Ян Павел ІІ. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы. Гэты дзень нагадвае, каб мы звярнулі асаблівую ўвагу на хворых людзей (і не толькі блізкіх), заклікае нас адарыць іх сваёй любоўю і клопатам. Варта ўбачыць тых, хто патрабуе нашай дапамогі і цеплыні сэрца.
 
Ці кожны хворы можа прыняць сакрамэнт намашчэння?
09.02.2011 12:50

11 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Лурд, адзначаецца Сусветны дзень хворага. У гэты дзень у святынях можна атрымаць сакрамэнт намашчэння хворых. У чым яго сутнасць і якім асобам удзяляецца намашчэнне хворых — чытайце ніжэй.

 
Быць добрымі, як святая Агата
04.02.2011 13:49
5 лютага адзначаем успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асвячаецца хлеб, якія ахоўваюць нашыя дамы і нас саміх ад небяспекі.
 
Сёння — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту
27.01.2011 12:53
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча).
 
27 студзеня ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
26.01.2011 14:23

«Пане, дазволь мне, нібы свечцы, згарэць дашчэнту на Тваім Алтары». Гэтае вялікае жаданне благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча здзейснілася. На працягу ўсяго свайго святарскага жыцця ён гарэў, як свечка, – ярка і трывала. Сваёй службай ён асвятляў самыя далёкія, закінутыя і страшныя куткі тае гістарычнае эпохі.

 
Сёння ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў
24.01.2011 13:11
Сёння, 24 студзеня, успамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты і пісьменнікі. У 1923 г. папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.
 
Сёння ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
06.01.2011 01:03
6 студзеня — урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
 
Віншуем з Новым годам!
31.12.2010 11:48

З Новым годам, дарагія сябры! Няхай цяжкасці, расчараванні і клопаты застануцца ў мінулым годзе, а новы будзе для вас напоўнены Божай радасцю і супакоем!

 
Са святамі Божага Нараджэння!
24.12.2010 12:22

Больш двух тысяч год таму на небе заззяла зорка, якая ўказала месца Нараджэння Збаўцы! Няхай святло веры дапаможа ўбачыць гэтае ззянне і ў сёлетнюю ўрачыстую ноч. Жадаем, каб чарговы ўспамін Божага прыйсця ў гэты свет надаў надзеі, прынёс гармонію, а сэрцы напоўніў радасцю.

 
Гісторыя калядных батлеек
17.12.2010 17:57

Гісторыя майстравання батлеек на Божае Нараджэнне бярэ свой пачатак у сярэднявеччы. Святы Францішак Асізскі ў 1223 г. у Грэччо (Умбрыя, цэнтральная Італія) упершыню арганізаваў святочную стайню, каб наблізіць да вернікаў гісторыю Нараджэння Хрыста.

 
Сёння ўспамін св. Мікалая. Не забудзьце падараваць радасць сваім бліжнім
06.12.2010 13:22
Сёння, 6 снежня, Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Мікалая, біскупа. Святы Мікалай з’яўляецца апекуном Расіі і адным з найбольш папулярных святых на Захадзе, дзе стаў правобразам славутага Санта Клаўса. У многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі, як чыніў гэта святы Мікалай. Атрымаць падарунак будуць рады і дарослыя, а кожны можа паспрабаваць стаць святым Мікалаем для свайго бліжняга, хаця б у гэты дзень.
 
Распачынаецца Адвэнт
25.11.2010 13:10

Набліжаецца Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Збаўцы. Гэты перыяд літургічнага года распачынаецца ў нядзелю пасля ўрачыстасці Хрыста, Валадара сусвету. Сёлета пачатак Адвэнту прыпадае на 28 лістапада.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 17 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.