Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляндар


14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа
13.09.2012 13:53

14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем І.

 
Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі
12.09.2012 14:01

Імя Марыя, паводле традыцыі, што паходзіць ад св. Гераніма, перакладаецца як «Пані». Для хрысціянаў яна і сапраўды Пані, а для католікаў тым больш, бо ў каталіцтве вызнаецца яе Унебаўзяцце і яе называюць Валадаркай неба і зямлі.

 
15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
14.08.2012 11:43

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл адзначае 15 жніўня, з’явілася ў V ст. Праўда, Новы Запавет не згадвае аб апошніх днях жыцця, смерці і аб Унебаўзяцці Панны Марыі. Не існуе яе гробу або рэліквій, а асоба Маці Божай не звязваецца ні з якім канкрэтным месцам.

 
11 жніўня — свята працаўнікоў тэлебачання
10.08.2012 11:19

11 жніўня ўспамін сваёй апякункі, св. Клары, адзначаюць працаўнікі тэлебачання. Сёлета спаўняецца таксама 800 гадоў Ордэну Убогіх Сясцёр, заснаванаму святой.

 
9 жніўня — Міжнародны дзень карэнных народаў свету
09.08.2012 09:58

9 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень карэнных народаў свету. Менавіта ў гэты дзень у 1992 г. адбылося першае пасяджэнне Працоўнай групы па карэнных народах Падкамісіі па падтрымцы і абароне правоў чалавека. Міжнародны дзень карэнных народаў свету — нагода, каб ацаніць культуры карэнных народаў і ўклад, які яны ўносяць у сям’ю народаў свету.

 
25 ліпеня — успамін святога Крыштафа, апекуна вадзіцеляў
25.07.2012 10:42

25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў. У гэты дзень у каталіцкіх святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў.

 
25 ліпеня — свята св. Якуба, апостала
24.07.2012 11:16

Апостал Якуб, празваны Большым або Старэйшым, быў сынам рыбака Завядзея і Саламеі, братам Яна Багаслова. Падчас занятку рыбнай лоўляй Якуб і яго малодшы брат былі пакліканы Панам. З гэтага часу браты ўжо ніколі не адыходзілі ад Хрыста. Абодва яны былі залічаны да ліку дванаццаці апосталаў.

 
28 чэрвеня — успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка
28.06.2012 03:00

Святы Ірэнэй, біскуп Ліёнскі і айцец Касцёла нарадзіўся ў 130 г. у горадзе Смірна ў сям’і хрысціян. У сваім родным горадзе атрымаў добрую адукацыю, вывучаў паэзію, філасофію, рыторыку і ўсе навукі, якія лічыліся неабходнымі для свецкага юнака. Праўдам хрысціянскага вучэння яго навучаў біскуп Палікарп Смірнскі — вучань апостала Яна Багаслова. Святы Палікарп  ахрысціў юнака, з яго рук св. Ірэнэй атрымаў і святарскае пасвячэнне.

 
Успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі
16.06.2012 03:00

Успамін Беззаганнага Сэрца Марыі — свята, прысвечанае ўшанаванню Беззаганнага Сэрца Багародзіцы. Адзначаецца ў суботу, на наступны дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса, на дзявяты дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела і на трынаццаты пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Марыі з’яўляецца сімвалам любові Багародзіцы да людзей, а таксама міласэрнасці і спачування да чалавецтва, за выратаванне якога яна няспынна ўзносіць малітву.

 
Сусветны дзень малітвы аб асвячэнні святароў
15.06.2012 09:06

15 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, адзначаецца Сусветны дзень малітвы аб асвячэнні святароў. Касцёл заахвочвае да малітвы за святароў, якія «прынялі запрашэнне не толькі да асабістага асвячэння, але і да таго, каб асвячаць сваіх братоў і сясцёр».

 
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса
15.06.2012 03:00

Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Каталіцкім Касцёле — свята, прысвечанае ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Адзначаецца ў пятніцу, на восьмы дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела Хрыста і на дванаццаты дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Хрыста з’яўляецца сімвалам любові Бога да людзей, такім чынам, гэтае свята адлюстроўвае падзяку Богу за Яго любоў і дараванае збаўленне.

 
Успамін святога Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла
13.06.2012 03:00

Святы Антоній нарадзіўся каля 1195 г. у Лісабоне ў шляхетнай сям’і і пры хрышчэнні атрымаў імя Фердынанд. У 15-гадовым узросце ён уступіў у кляштар Ордэна рэгулярных канонікаў святога Аўгустына ў Каімбры, дзе атрымаў добрую біблейскую адукацыю, а ў 1220 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.

 
Успамін святога апостала Барнабы
11.06.2012 10:33

Святы апостал Барнаба нарадзіўся на востраве Кіпр у сям’і багатых габрэяў і быў названы Юзафам. Адукацыю ён атрымаў у Ерузалеме, дзе вучыўся разам са сваім сябрам і равеснікам Саўлам (будучым апосталам Паўлам) у знакамітага на той час настаўніка Гамалііла.

 
Чэрвень прысвечаны Сэрцу Езуса
01.06.2012 16:57

Слуга Божы Ян Павел ІІ падчас чэрвеньскага набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса сказаў: «Я вельмі ўзрадаваны тым, што гэтая пабожная практыка — штодня прамаўляць або спяваць у месяцы чэрвені літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, — застаецца такою жывою і заўсёды падтрымліваецца» (Эльблёнг, 6 чэрвеня 1999 г.).

 
Адзначаем Міжнародны дзень абароны дзяцей
01.06.2012 09:46
1 чэвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. З гэтай нагоды ў Гродзенскай дыяцэзіі сёння  праходзіць ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.
 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 11 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.