Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляндар


Успамін кс. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў і апекуна хрысціянскіх агульнаадукацыйных школ
25.08.2011 09:38

25 жніўня ўспамін свайго заснавальніка, кс. Юзафа Каласанса, адзначаюць святары Ордэна бедных рэгулярных хрысціянскіх школ у імя Божай Маці (піяраў). У Беларусі святары працуюць у Шчучыне, Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) і Чавусах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

 
23 жніўня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю рабамі і яго ліквідацыі
23.08.2011 11:46

23 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю рабамі і яго ліквідацыі. На 150-й сесіі выканаўчай рады ЮНЕСКА было рэкамендавана штогод адзначаць гэтую дату ў памяць аб паўстанні рабоў Сан-Дамінга і Гаіці, якое адбылося ў гэты дзень у 1791 г.

 
Успамін св. Ружы Лімскай, апякункі Амерыканкага кантынента
23.08.2011 09:38

23 жніўня ўзгадваем постаць св. Ружы Лімскай, панны, першай святой Амерыканскага кантынента і яго небеснай апякункі.

 
16 жніўня — успамін св. Роха, апекуна Мінска
16.08.2011 10:06

Свайго нябеснага апекуна ўзгадвае 16 жніўня горад Мінск. У свой час праз яго заступніцтва тут спынілася эпідэмія халеры. А ў 1861–1864 гг. у гонар святога ў Мінску была ўзведзена мураваная святыня.

 
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
15.08.2011 09:26

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл адзначае 15 жніўня, з’явілася ў V ст. Праўда, Новы Запавет не згадвае аб апошніх днях жыцця, смерці і аб Унебаўзяцці Панны Марыі. Не існуе яе гробу або рэліквій, а асоба Маці Божай не звязваецца ні з якім канкрэтным месцам.

 
Успамін св. Жанны дэ Шанталь
12.08.2011 10:06

12 жніўня — успамін св. Жанны Франсуазы Фрэміо дэ Шанталь, заснавальніцы Ордэн Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (візітак). Праз яе заступніцтва просяць шчаслівых родаў.

 
11 жніўня працаўнікі тэлебачання і радыё адзначаюць дзень нябеснай заступніцы
11.08.2011 09:57

Успамін св. Клары, апякункі тэлебачання і заснавальніцы ордэна кларысак, адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 жніўня. У 2012 г. Ордэн Убогіх Сясцёр св. Клары адзначыць 800 гадоў заснавання.

 
Узгадваем св. Лаўрэнція
10.08.2011 10:25

10 жніўня — успамін св. Лаўрэнція ў Каталіцкім Касцёле. Святога ўшаноўваюць і праваслаўныя. Святы лічыцца апекуном пажарных, яго заступніцтва просяць пры хваробах скуры, а таксама ад пажараў і мукаў чысца.

 
Хто шукае ісціну — шукае Бога, нават калі гэтага не разумее. Успамін св. Эдыты Штайн
09.08.2011 12:44

«Туга па ісціне была маёй адзінай малітвай (…) Хто шукае ісціну — шукае Бога, нават калі гэтага не разумее», — пісала ў свой час св. Бэнэдыкта ад Крыжа, вядомая пад сваім свецкім імем Эдыта Штайн. 9 жніўня Касцёл узгадвае гэтую святую, аб’яўленую Янам Паўлам ІІ апякункай Еўропы.

 
Узгадваем св. Дамініка, абаронцу чысціні веры
07.08.2011 11:28

8 жніўня Каталіцкі Касцёл узгадвае постаць св. Дамініка, святара. З яго дзейнасцю звязана заснаванне ордэна дамініканаў і дамініканак, члены якога абралі новыя метады абвяшчэння Добрай Навіны.

 
4 жніўня ўзгадваем св. Яна Марыю Віянэя, апекуна святароў
04.08.2011 16:23

4 жніўня адзначаецца ўспамін св. Яна Марыі Віянэя, апекуна пробашчаў і ўсіх святароў. З гэтай нагоды калектыў Catholic.by шчыра віншуе святароў і жадае па прыкладзе святога Яна Віянэя адважна вызнаваць веру і падтрымліваць у гэтым сваю паству.

 
22 ліпеня — успамін святой Марыі Магдалены
21.07.2011 16:48

З IV ст. Марыя Магдалена атаясамліваецца з Марыяй з Бэтаніі. Святы Марк у Евангеллі гаворыць, што Марыя Магдалена паходзіла з мястэчка Магдалы, размешчанага на беразе Генісарэцкага возера. Яна была аздароўлена Езусам ад апантанасці (гл. Мк 16, 9) і стала Яго спадарожніцай. Усе чатыры евангелісты сведчаць пра тое, што яна прысутнічала пры смерці Хрыста і падчас Яго пахавання.

 
Медыцынскі персанал і хворыя адзначаюць успамін свайго апекуна
14.07.2011 13:32

Успамін св. Каміла Леліскага, святара, Каталіцкі Касцёл адзначае 14 ліпеня. Вядомы ён як заступнік медыцынскага персаналу і апякун хворых.

 
Узгадваем св. Бруна з Кверфурта, вестуна спакою паміж народамі
12.07.2011 12:26

12 ліпеня Каталіцкі Касцёл узгадвае постаць св. Бруна з Кверфурта. Дзейнасць гэтага святога, а менавіта навяртанне язычнікаў, цесна звязана з землямі былой Кіеўскай Русі, тэрыторыяй пражывання печанегаў і цяперашняй Польшчай.

 
Дзень нараджэння Яна Хрысціцеля
24.06.2011 13:43

Постаць святога Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення, дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога — быць папярэднікам Сына Божага на зямлі.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 15 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.