Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляндар


31 мая — cвята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
31.05.2012 10:29

Святкаванне Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі мае сярэднявечнае паходжанне. Свята адзначалася францішканскім ордэнам яшчэ да 1263 года, калі яно было прапанавана св. Банавентурам. Дзякуючы ўплыву з боку францішканскага ордэна свята распаўсюджвалася, але афіцыйна зацверджана Касцёлам было толькі ў 1389 годзе па загаду папы Урбана VI.

 
27 мая — нядзеля Cпаслання Святога Духа
27.05.2012 03:00

Пяцідзясятніца — урачыстасць Спаслання Духа Святога, якая адзначаецца ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня (у нядзелю праз сем тыдняў). Назва свята паходзіць ад старажытнагабрэйскага свята Пяцідзясятніцы, якое святкавалі на ўспамін аб дараванні Богам закона на гары Сінай. Гэтае старазапаветнае свята з’яўляецца правобразам спаслання апосталам і ўсім хрысціянам Святога Духа.

 
26 мая — успамін св. Філіпа Нэры
26.05.2012 03:00

Святы Філіп Нэры нарадзіўся 21 ліпеня 1515 г. у Фларэнцыі. Паходзіў з сям’і натарыуса. Вылучаўся незвычайнай прыгажосцю і добрым пачуццём гумару. У 18-гадовым узросце адмовіўся прыняць спадчыну і накіраваўся ў Рым, дзе вывучаў тэалогію і філасофію ва ўніверсітэце «Sapientia».

 
Андрэй Баболя — апякун Пінскай дыяцэзіі
16.05.2012 10:14

Успамін святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога пакутніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам».

 
17 мая — урачыстасць Унебаўшэсця Пана
16.05.2012 03:42

Сёння, 17 мая, усе хрысціяне адзначаюць урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. З гэтай гары, дзе распачалася мука Хрыста, узяла пачатак і Яго хвала.

 
Адзначаем Міжнародны дзень сем’яў
15.05.2012 09:18

Міжнародныя дзень сем’яў адзначаецца 15 мая. У 1993 годзе яго абвесціла Генеральная асамблея ААН.

 
Год пасля беатыфікацыі Яна Паўла ІІ
01.05.2012 16:36

«І вось доўгачаканы дзень настаў; ён настаў хутка, бо так спадабалася Пану Богу: Ян Павел ІІ благаслаўлёны!» — гэта словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якія мы чулі 1 мая 2011 г. І вось ужо год, як католікі ўсяго свету звяртаюцца да Бога праз заступніцтва благаслаўлёнага Папы-славяніна.

 
Касцёл моліцца за ахвяраў на ЧАЭС
26.04.2012 12:09

26 красавіка Беларусь узгадвае чарговую, ужо 26-ю гадавіну ядзернага выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. За ахвяраў той страшэннай трагедыі сёння моляцца вернікі шматлікіх каталіцкіх парафій.

 
Віншуем нашых братоў у веры з Вялікаднем!
14.04.2012 23:02
Віншуем усіх хрысціянаў, якія святкуюць Уваскрасенне Госпада па юліянскім календары — 15 красавіка. Жадаем нашым братам у веры Божай падтрымкі і дапамогі, шчасця і супакою ў кожным дні! Няхай згода пануе ў вашых сем'ях, а ўваскрослы Хрыстус шчодра благаслаўляе. Аллелюя!
 
У Вялікую суботу Мітрапаліт Кандрусевіч і біскуп Дзям'янка наведалі некаторыя парафіі архідыяцэзіі
07.04.2012 19:42

Згодна з традыцыяй, у Вялікую суботу адбываецца асвячэнне страваў на велікодны стол.  7 красавіка 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Антоні Дзям’янка наведалі шматлікія парафіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб памаліцца разам з вернікамі і асвяціць велікодныя стравы.

 
1 красавіка — Пальмовая нядзеля
01.04.2012 08:04

Касцёл, падрыхтаваны велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).

 

 
Некалькі слоў пра місію жанчын у Касцёле
07.03.2012 11:37
8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. У многіх краінах былога СССР «жаночы дзень», устаноўлены непрацоўным з 1966 г., святкуецца і дагэтуль. Успрыняцце і адносіны да гэтага дня даволі розныя. Аднак гэты дзень — добрая нагода прыгадаць місію і ролю жанчыны ў Каталіцкім Касцёле.
 
Вялікі пост
21.02.2012 12:54

У сераду ў Каталiцкiм Касцёле пасыпаннем галоваў попелам распачынаецца Вялiкi пост. Як адзiн з фактараў рэлiгiйнага жыцця пост шырока практыкаваўся ўжо ў часы Старога Запавету. I галоўнай яго мэтай было нагадванне чалавеку аб тым, што ён з’яўляецца iстотай недасканалай, грэшнай i цалкам залежнай ад Бога (пар. Лев 16, 29–34).

 
Папяльцовая серада — пачатак Вялікага посту
21.02.2012 12:51

22 лютага ў рыма-католікаў распачынаецца Вялікі пост. Папяльцовая серада з’яўляецца першым днём саракадзённай падрыхтоўкі да Вялікадня, які сёлета будзе адзначацца 8 красавіка.

 
Сусветны дзень хворага
11.02.2012 03:36

11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. Устанавіў яго бл. Ян Павел ІІ 13 мая 1992 г. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.