Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Памёр бацька кс. Аляксандра Раманоўскага |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
29.05.2012 10:19 |
28 мая да вечнага спачыну адышоў спадар Ян Раманоўскі, бацька кс. Аляксандра Раманоўскага, які служыць пробашчам у Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы). Доўгі час спадар Ян служыў сакрыстыянінам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе-Слабада, а таксама прымаў удзел у будаўніцтве новага касцёла. Пахаванне адбудзецца ў парафіяльным касцёле ў Лідзе-Слабадзе 30 мая ў 13 гадзін. Абрад пахавання ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Просім усіх аб малітве ў інтэнцыі памерлага. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.