Біскуп Кашкевіч кандыдатам да дыяканскага і святарскага пасвячэнняў: не прымаць ласкі Божай дарэмна |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.02.2013 21:29 |
16 лютага ўрачыстымі нешпарамі завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Падчас нешпараў, якія ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, шэсць навучэнцаў пятага курса былі ўрачыста прыняты ў кандыдаты да дыяканскага і святарскага пасвячэнняў. Гэтая падзея мае вельмі вялікае значэнне ў святарскай фармацыі, бо сутнасць дадзенага абраду — у тым, каб той, хто жадае стаць дыяканам, а пасля святаром, публічна выказаў сваю волю аддання Богу і Касцёлу праз спаўненне служэння, якое вынікае з пасвячэння. Перад супольнасцю Касцёла кандыдаты жадаюць рыхтавацца да пасвячэнняў дыяканату і прэзбітэрату і паказваюць, што патрабуюць малітвы духавенства і вернікаў, каб дайсці да святарства і быць вернымі сведкамі ўваскрослага Хрыста. Падчас гэтага абраду кожны кандыдат вызнае свае пастановы перад Касцёлам. Кс. Юрый Марціновіч (AG) |