Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мітрапаліт Кандрусевіч: помста — гэта закон Старога Запавету
20.02.2017 09:12

«”Вока за вока і зуб за зуб” — такім быў закон Старога Запавету, які абмяжоўваў адносіны паміж людзьмі ў сферы любові. Ён нагадваў пра неабходнасць злом адказваць на зло. Помста тым, хто нам учыніў зло, была ўзаконенай. Яна стала прычынай помслівых паводзін паміж людзьмі», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры 19 лютага.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: Езус папракаў фарысеяў за тое, што ў іх сэрцах не было любові
12.02.2017 14:00

«Мудрых фарысеяў людзі вельмі часта лічылі святымі. Езус папракаў іх не за глыбокія веды, а за тое, што ў іх сэрцах не было духоўнай глыбіні, любові», — адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 12 лютага падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўспамін Маці Божай з Люрда: цудоўнага аздараўлення патрабуюць не толькі целы, але і душы
11.02.2017 19:12

11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Люрдскай, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры. Падчас Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт намашчэння хворых.

 
Сквер каля Чырвонага касцёла прапануюць назваць імем Эдварда Вайніловіча
10.02.2017 12:35

Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак Мінска прапаноўвае назваць сквер побач з касцёлам свв. Сымона і Алены ў гонар Эдварда Вайніловіча.

 
Цяжарнасць, самаадрачэнне і вера сталі аздараўленнем ад смяротнай хваробы. Надзея Гацак у праграме «Прыват» Валярыны Куставай
08.02.2017 17:51

У праграме Валярыны Куставай «Прыват», якая выходзіць на тэлеканале «Белсат», прыняла ўдзел Надзея Гацак, парафіянка мінскага касцёла свв. Сымона і Алены. У «Прываце» Надзея, маладая жонка і маці трох дзяцей, апавядае пра сваю сям’ю, пра хваробу і звязаныя з ёю цяжкасці, пра складаны выбар, які, аднак, ад пачатку быў адназначны і цвёрды — Бог і Яго дары.

 
Так выглядаў шматрэлігійны Клецк у міжваенны перыяд (+фота)
07.02.2017 13:55

Клецк адным з першых беларускіх гарадоў атрымаў Магдэбургскае права. Як і Гродна, Клецк узгадваецца ў летапісе ў 1127 годзе. Тады горад быў цэнтрам княства ў складзе Турава-Пінскай зямлі.

 
Мінская парафія прысвяціла фестываль мастацкай творчасці ў гонар 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
06.02.2017 11:55

10-ты юбілейны дзіцяча-моладзевы фестываль мастацкай творчасці «Лошыца-2017» прайшоў 5 лютага ў мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Лошыца).

 
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр на развітанне з Магілёвам: буду маліцца за Касцёл на Магілёўшчыне (+фотарэпартаж)
06.02.2017 10:39

5 лютага, на заканчэнне візіту ў Магілёў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў святую Імшу ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

 
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр здзейсніў візіт у Магілёў (+фотарэпартаж)
06.02.2017 08:32

4–5 лютага Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр прабываў з візітам у Магілёве. Гэта быў першы візіт прадстаўніка Святога Айца па-за межамі сталічнага рэгіёна.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Магілёве: святарства і кансэкраванае жыццё — гэта шлях крыжа і супрацьстаяння
04.02.2017 20:02

4 лютага ў магілёўскай катэдры прайшла пастырская сустрэча з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, біскупскага вікарыя для Магілёва і Магілёўскага рэгіёна біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, святароў і кансэкраваных асобаў, якія служаць у Магілёўскай вобласці.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч у свята Ахвяравання Пана: кожны чалавек павінен быць ахвяраваны Богу
02.02.2017 19:24

2 лютага ў папулярнае ў Беларусі свята Ахвяравання Езуса ў Ерузалемскай святыні, якое больш вядомае пад назвай свята Маці Божай Грамнічнай, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскай архікатэдры.

 
Кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аднавілі манаскія абяцанні
01.02.2017 17:14

Сустрэча кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прайшла 1 лютага ў мінскай архікатэдры. У Імшы прымалі ўдзел усе біскупы архідыяцэзіі на чале з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевіч, а таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
Арцыбіскуп Габар Пінтэр падчас Салезіянскіх дзён моладзі: святы Ян Боско вучыць нас перажываць жыццё як свята, а веру — як шчасце
30.01.2017 14:14

27–28 студзеня пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскім мікрараёне Серабранка праходзілі першыя Салезіянскія дні моладзі. Іх кульмінацыяй стала святкаванне 28 студзеня ўспаміну святога Яна Боско, на якое прыбылі прадстаўнікі салезіянскай сям’і з усіх салезіянскіх парафій Беларусі. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

 
Калядныя вечары на Залатой горцы: запіс выступлення калектыва Brevis
25.01.2017 17:35

Заключным канцэртам у межах Калядных вечароў у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) стала выступленне калектыва Brevis. Праграма ўключала творы Г.Ф. Гендэля, В. Длугарая, музыку невядомых аўтараў XVI-XVII стст.

 
У Мінску завяршыўся VI турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско»
24.01.2017 16:29

Завяршыўся VI «Кубак Дона Боско» — хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе, якія штогод праводзяцца ў салезіянскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. Удзел у турніры прынялі 16 каманд, сярод якіх былі як прадстаўнікі мінскіх каталіцкіх парафій, так і звычайныя аматары футболу.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.