13 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскай архікатэдры на Імшу Хрызма сабраліся святары, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці. Разам з душпастырамі маліліся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Падчас пастырскай сустрэчы 13 красавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў аб заснаванні катэдральнага капітула. Апекунамі капітула былі выбраны святы Міхал Арханёл і Маці Божая Будслаўская.
14 студзеня 2017 года Кангрэгацыя па справах Духавенства, адказваючы на просьбу Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, разгледзеўшы ўсе прадстаўленыя дакументы, заснавала катэдральны капітул у Мінску ў гонар cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай.
Напярэдадні Пасхальнага Трыдуума 12 красавіка парафіяне мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы прадставілі інсцэніраваны Крыжовы шлях. Сёлета ён прайшоў у новым фармаце — асноўны ўхіл інсцэніроўкі канцэнтраваўся на разважаннях.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што 12 красавіка ва ўзросце 87 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Катоўскі — бацька ксяндза Ежы Катоўскага ОМІ, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святога Крыштафа ў Калодзішчах.
12 красавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка, вул. Івянецкая, 15а) пройдзе «Ноч канфесіяналаў», якая распачнецца Імшою ў 18.00. Магчымасць скарыстаць з сакрамэнту споведзі будзе да 24.00.
Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, якое пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў Мінску, стане падрыхтоўкай еўрапейскіх епіскапатаў да Сіноду Біскупаў — 2018, прысвечанага тэме моладзі.
11 красавіка падчас прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў непакой адносна сітуацыі вакол Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ў Беларусі і заклікаў да цывілізаваных метадаў вырашэння гэтай праблемы.
11 красавіка падчас прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра сітуацыю з будаўніцтвам касцёла ў Зялёным лузе, які планавалася будаваць у скверы Котаўка, але дазвол на будаўніцтва быў адазваны гарадскімі ўладамі.
9 красавіка, у Пальмовую нядзелю, парафію Святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Івянецкі дэканат) наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гэты дзень іерарх благаславіў тры крыжы — адзін на званіцы і два на будынку касцёла.
Традыцыйнае велікапоснае моладзевае чуванне прайшло ў мінскай архікатэдры ў ноч з 8 на 9 красавіка. Тэма сёлетняй сустрэчы «Актуальнасць Фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні».
9 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі Нунцый у Беларусі, узначалілі літургію ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Па традыцыі каля архікатэдры прайшла інсцэніраваная працэсія.
9 красавіка, у Пальмовую нядзелю, католікаў Магілёва на ўрачыстыя святыя Імшы ў катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава запрашаў звон званоў. Гэтага сакральнага звону мясцовыя жыхары не чулі больш за 70 гадоў — ад часоў, калі святыня была зачынена савецкімі ўладамі.
Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка ў каментарыі Catholic.by распавяла пра тое, ці будзе зменены распрацаваны да 750-годдзя Магілёва лагатып, у які не былі ўключаны абрысы каталіцкага касцёла.
Моладзь магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава ахвяравала свой нядзельны вечар Езусу, разважаючы пра Яго муку падчас Крыжовага шляху.