7 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы прайшла святая Імша і сустрэча з дзецьмі парафій Мінска і Мінскага раёна. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З 3 па 5 студзеня ў Лебедзеве праходзілі адмысловыя рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
Ноччу з 4 на 5 студзеня ў Бабруйску ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося начное чуванне моладзі Магілёўшчыны. Дэвізам малітоўнай сустрэчы сталі словы «Быць сынамі Святла».
2 студзеня ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча для святароў Мінска і Мінскага раёна і ўдзельнікаў руху «Маргарытка». Распачалася сустрэча святой Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Трэці год запар удзельнікі вакальна-харэаграфічнага гурта «Пухавіцкія пярлінкі» парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы дзеляцца радасцю ад перажывання Божага Нараджэння з жыхарамі дзяржаўнай установы «Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».
Божае Нараджэнне і свята Новага года — незвычайны час для магчымасці рабіць дабро і быць цудам для іншых.
Увечары 30 снежня 2016 года ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi i святога Станiслава ў Магiлёве адбылася святая Iмша ў гонар свята Святой Сям’і.
31 снежня, у апошні вечар года, у мінскай архікатэдры па традыцыі адбылася святая Імша. Падчас эўхарыстычнай літургіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прысутныя дзякавалі Богу за адыходзячы год і прасілі благаслаўлення на новы.
«Для мяне фатаграфія — гэта жыццё». Так апісаў сваё захапленне фотамастак і журналіст Віктар Ведзень. 17 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адкрылася яго фотавыстаўка.
Трэці на сёння дыск моладзевага хору і ансамбля мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пад назвай «Таямніца любові» можна паслухаць і спампаваць на сайце часопіса «Ave Maria».
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) сумесна з «Радыё Марыя» ў Беларусі запрашае ўсіх жадаючых на канцэрты майстроў музычнага і харавога мастацтва. Праграма выступленняў прысвечана Божаму Нараджэнню.
«Хрысціянства — гэта не толькі радасць, але і цярпенні, якія, аднак, вядуць да вечнай радасці», — нагадаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы 26 снежня, у свята святога Стэфана, першамучаніка. Падчас літургіі маліліся за ахвяраў катастрофы расійскага ваеннага самалёта, крушэнне якога адбылося раніцай 25 снежня пад Сочы.
У вігілію Божага Нараджэння біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.
У свята Божага Нараджэння, пасля Пастэркі, моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве разам са святарамі зладзілі аплаткавую сустрэчу, каб у духу еднасці перажыць свята прыйсця Збаўцы ў свет.