7 мая, у нядзелю Добрага Пастыра, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры. У гэты дзень у Каталіцкім Касцёле моляцца аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.
6 мая ў студыі «Радыё Марыя», якая знаходзіцца ў Мінску, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды афіцыйнага дня нараджэння беларускага «Радыё РМ» і благаславіў студыю.
30 красавіка ў парафіі св. Антонія ў Слуцку прайшла прыміцыйная святая Імша а. Стэфана Пупейкі OFM — першага святара з гэтай парафіі.
28–30 ліпеня ў Івянцы пройдзе Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.
У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (Лошыца) адбылася ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Фэст у свята Божай Міласэрнасці ў парафіі прайшоў у трэці раз.
Урачыстую святую Імшу ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах ўзначаліў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску (пл. Незалежнасці, 15) працуе хрысціянскі псіхолаг. Псіхалагічную кансультацыю па сямейных і іншых пытаннях могуць атрымаць усе жадаючыя.
Урачыстай Імшой Пасхальнай вігіліі пачалося святкаванне Уваскрасення Пана ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве. Літургію ўзначаліў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
16 красавіка ў мінскай архікатэдры на рэзурэкцыйнай святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сабраліся шматлікія вернікі. Па традыцыі, перад распачаццем Эўхарыстыі навокал касцёла адбылася працэсія.
Літургія Пасхальнай вігіліі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая прайшла ўвечары 15 красавіка, абвясціла вернікам аб Уваскрасенні Езуса Хрыста. У архікатэдры ў гэты дзень быў удзелены сакрамэнт хросту і канфірмацыі пяці кандыдатам.
У Вялікую суботу Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў некаторыя мінскія парафіі, каб напярэдадні Вялікадня павіншаваць вернікаў і благаславіць стравы на святочны стол.
Літургія Мукі Пана ў Вялікую пятніцу збірае вернікаў на адарацыю святога Крыжа. У мінскай архікатэдры літургію цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У Вялікі чацвер, 13 красавіка, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.
Адным з цэнтральных момантаў святой Імшы стала абмыванне ног 12 мужчынам. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.
13 красавіка, у Вялікі чацвер, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма, якую цэлебраваў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На Імшу прыбылі святары магілёўскай часткі архідыяцэзіі і манаскія сёстры.