Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Кс. Міхал Бубен пра душпастырства чыгуначнікаў
24.01.2017 12:33

Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі распачалося больш за 25 гадоў таму. Вялікую ролю ў кіраванні душпастырствам адыгралі айцы рэдэмптарысты. У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на сёння існуюць тры пляцоўкі душпастырства чыгуначнікаў: у Мінску, Маладзечне і Магілёве.

 
У Мінску прайшло экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
22.01.2017 01:07

21 студзеня мінская архікатэдра ў чарговы раз стала месцам правядзення экуменічнага набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Па традыцыі ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Грэка-каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, пратэстантаў, а таксама Біблейскага таварыства ў Беларусі.

 
У Мінску стартуе сямейны курс «Першыя крокі»
20.01.2017 09:02

Курс «Першыя крокі», прысвечаны праблемам сужэнцаў, якія выхоўваюць маленькіх дзяцей, стартуе 28 студзеня. Сустрэчы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй развіцця сем’яў (IFFD), будуць праходзіць па суботах у грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч да святароў: людзі адчуваюць голад веры, яны страцілі надзею
19.01.2017 17:33

19 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля прайшла чарговая пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў Мінскай вобласці. Узначаліў сустрэчу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
19.01.2017 16:48

Усе адміністратары мінскіх парафій прызначаны пробашчамі. Пра гэта стала вядома падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску, якая праходзіла ў капліцы святога Яна Хрысціцеля 19 студзеня.

 
«Прымайце ўстрыманне не як цяжар, а як радасць»: у Магілёве прайшла пастырская сустрэча для духоўных асобаў рэгіёна
18.01.2017 21:03

18 студзеня ў магілёўскай парафіі Св. Антонія Падуанскага прайшла пастырская сустрэча святароў і законных сясцёр Магілёўскага рэгіёна.

 
Выстаўка «Пра-лайф» у абарону жыцця прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле
16.01.2017 15:51

Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» зладзіў у мінскай парафіі свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) тэматычную пра-лайф выстаўку «Два шляхі», прысвечаную абароне жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

 
«Стаць соллю праўды і любові для гэтага свету». Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай архікатэдры (+фотарэпартаж)
16.01.2017 12:49

15 студзеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў у касцёле Імя Найсвяешай Панны Марыі ў Мінску сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання) 35 вернікам. Сакрамэнт прынялі вернікі катэдральнай парафіі і некаторых іншых парафій Мінска.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB стаў госцем каляднага канцэрта дзіцячых мастацкіх школ
14.01.2017 11:57

13 студзеня біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў ўдзел у штогадовым калядным канцэрце навучэнцаў дзіцячых школ мастацтва г. Магілёва, які адбыўся ў абласным палацы культуры.

 
Cалезіянская моладзь паставіла калядны спектакль «Сон перад Калядамі»
10.01.2017 09:08

8 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско моладзь салезіянскай парафіі Cв. Яна Хрысціцеля ў Мінску прадставіла калядны спектакль «Сон перад Калядамі». Галоўным рэжысёрам пастаноўкі з’яўляецца Анастасія Субач, салезіянскі аніматар.

 
«Трэба змяняцца, а не планаваць змены»: моладзь — пра духоўны плён начнога чування ў Бабруйску
09.01.2017 17:28

У ноч з 4 на 5 студзеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску прайшло начное чуванне для моладзі Магілёўшчыны. Пра плён малітвы падчас чування разважаюць яго ўдзельнікі з Магілёва і Бабруйска.

 
Каляднае прадстаўленне для св. Мікалая падрыхтавалі дзеці з парафіі ў Мар'інай Горцы
09.01.2017 13:53

8 студзеня, як і кожны год у калядны час, у парафію Святога Антонія ў Мар’інай Горцы завітаў святы Мікалай, каб прынесці калядны настрой і падарункі, а таксама нагадаць, як важна дзяліцца радасцю адно з адным.

 
На «Радыё Марыя» дасяжны запіс каляднага канцэрта ў касцёле на Залатой Горцы
09.01.2017 12:08

У Касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) працягваюцца Калядныя вечары. Запіс некаторых канцэртаў прапануе  «Радыё Марыя» ў Беларусі. 14 студзеня пройдзе апошні канцэрт, на якім прагучаць духоўныя традыцыйныя песні беларусаў (Алесь Лось, колавая ліра).

 
«Хоць маленькага мы росту, верым мы ў Бога проста»: у мінскім Чырвоным касцёле дзеці прадставілі калядную батлейку (+відэа)
09.01.2017 11:21

У апошні дзень актавы Божага Нараджэння ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алена дзеці, якія займаюцца пры Місіі добрага Самараніна св. Уршулі Ледухоўскай, прадставілі калядную батлейку.

 
Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле (+фота)
08.01.2017 21:03

8 студзеня ў парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі Мінска, Маладзечна і Гродна, у якой прымаў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 9 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.