Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Касцёльныя іерархі сталі гасцямі гала-канцэрта фестывалю «Магутны Божа» (+фота)
27.06.2017 21:52

27 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з біскупскім вікарыем на Магілёўшчыне біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB прынялі ўдзел у гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».

 
Цяпер афіцыйна: скверу ля Чырвонага касцёла прысвоена імя Эдварда Вайніловіча
27.06.2017 18:09
Сталічнаму скверу ля Чырвонага касцёла ў Мінску нададзена імя Эдварда Вайніловіча. Як паведамляе БЕЛТА, такое рашэнне было прынята на 23-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
 
Другі дзень пілігрымкі Мінск-Будслаў: ранішняя Эўхарыстыя з Мітрапалітам
27.06.2017 10:54

27 чэрвеня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у Вішнёўку, каб узначаліць святую Імшу з удзелам пілігрымаў, якія напярэдадні распачалі шлях у Будслаў з мінскай архікатэдры.

 
ХХVІІ Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў распачала пяцідзённы шлях
26.06.2017 12:57

26 чэрвеня з мінскай архікатэдры ў 27-мы раз вырушылі пілігрымы ў будслаўскі санктуарый. Сёлета група пешых пілігрымаў скала каля 100 чалавек з розных парафій Мінска.

 
Прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні прайшлі ў мінскай архікатэдры
24.06.2017 19:40

24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, а выпускнік драгічынскай семінарыі Яўген Вінтаў — дыяканскае. Пасвячэнні ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
7 незвычайных фактаў пра Эдварда Вайніловіча, у гонар якога хочуць перайменаваць сквер у Мінску
22.06.2017 17:58

Ён вучыўся ў Сарбоне, каб вярнуцца і развіваць Беларусь. Сталыпін называў яго «беларускім Бісмаркам». Чым яшчэ адметны Эдвард Вайніловіч, у гонар якога хочуць назваць сквер побач з Чырвоным касцёлам у Мінску?

 
«Рыбы» і Laudans прадставяць Касцёл Беларусі на фестывалі «Магутны Божа»
21.06.2017 08:51

Прадстаўнікі 16 краін свету выступяць сёлета на XXII Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве. Касцёл у Беларусі на фестывалі прадставяць моладзевыя гурты «Рыбы» і Laudans.

 
Бабруйск: Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр памаліўся ў справе мясцовага касцёла
20.06.2017 16:13

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, дзе сустрэўся з вернікамі парафіі.

 
Пілігрымы з Маладзечна дзеляцца сваім досведам пра шлях у Будслаў пешшу
20.06.2017 15:38

Неўзабаве ў Будслаў вырушаць пешыя пілігрымкі. Што гэта за шлях і як на яго адважыцца? Так думаюць тыя, хто яшчэ не абуваў абутку пілігрыма. А вось тыя, хто вырушыў аднойчы, з нецярпеннем чакаюць чарговага года. Сваім досведам удзелу ў гэтым незвычайным шляху дзеляцца пілігрымы з Маладзечна.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам у Свіры (+фота)
19.06.2017 15:48

18 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Св. Мікалая, біскупа, у Свіры. У гэтыя дні ў парафіі праходзіць перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай.

 
25-годдзе адраджэння парафіі Св. Антонія адзначылі ў Слуцку
19.06.2017 15:04

17 чэрвеня ў парафіі Св. Антонія ў Слуцку прайшлі ўрачыстасці 25-годдзя адраджэння парафіі. У гэты дзень тут адбылася ўрачыстая св. Імша, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У Мінску прайшла канферэнцыя ў гонар св. Шарбэля
19.06.2017 14:37

18 чэрвеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная  асобе святога Шарбэля Маклуфа, манаха, якога яшчэ пры жыцці лічылі святым.

 
Дыпломы катэхетаў уручылі выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа
19.06.2017 14:12

Заканчэнне навучальнага года і ўручэнне дыпломаў выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля адбылося 17 чэрвеня ў мінскім Чырвоным касцёле. Мерапрыемства распачалося святой Імшой, у якой прынялі ўдзел выкладчыкі, выпускнікі і студэнты каледжа.

 
«Касцёл на Магілёўшчыне — жывы»: урачыстая працэсія Божага Цела прайшла ў Магілёве
19.06.2017 12:11

18 чэрвеня вернікі Магілёва сабраліся разам, каб чарговы раз ушанаваць Езуса Хрыста, укрытага ў постаці Хлеба, засведчыць сваю веру і памаліцца за ўвесь народ Усходняй Беларусі.

 
У Нясвіжы распачалі духоўную падрыхтоўку да святкавання 425-годдзя касцёла Божага Цела
19.06.2017 11:36

18 чэрвеня ў Нясвіжы адзначылі парафіяльную ўрачыстасць Божага Цела, якая стала распачаццем духоўнай падрыхтоўкі да 425-годдзя мясцовага касцёла.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.