Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Кармэліты босыя і парафіяне запрашаюць наведваць мядзельскую Кальварыю
24.04.2015 16:06

Марай і парафіянаў, і айцоў кармэлітаў босых была адбудова капліц Крыжовага шляху мядзельскай Кальварыі.

 
Экскурсія «Таямніцы і скарбы мінскіх кляштароў» на фэсце экскурсаводаў стала адной з самых масавых
21.04.2015 15:34

19 красавіка ў межах фэсту экскурсаводаў была праведзена тэматычная аўтарская экскурсія «Таямніцы і скарбы мінскіх кляштараў». Шукаць скарбы і раскрываць таямніцы сабралася каля 200 чалавек. Каталіцкая спадчына выклікала неверагодную цікавасць, і ў гэтым годзе экскурсія стала адной з самых наведваемых.

 
EMMAUS — новы хрысціянскі гурт, які нарадзіўся ў Барысаве
20.04.2015 17:02

У касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве велікодным падарункам быў канцэрт парафіяльнага гурта EMMAUS, які ўтварыўся зусім нядаўна. Пра ідэю з’яўлення гурта і яго ўдзельнікаў распавядае адна з яго удзельніц — Наталля Александровіч.

 
Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску стаў месцам правядзення экскурсіі ў межах акцыі «Фэст экскурсаводаў»
20.04.2015 12:59

У межах акцыі «Фэст экскурсаводаў», галоўная мэта якога — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць, у Беларусі з 2008 года праводзіцца шэраг бясплатных экскурсій. Адным з аб’ектаў г. Мінска стаў касцёл Найсвяцейша Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы, дзе экскурсію правёў кс. Юрый Санько, пробашч парафіі.

 
Кс. Караль Тамэцкі напісаў кнігу пра значэнне часу ў рымскай літургіі
15.04.2015 15:57

Новая кніга кс. Караля Тамэцкага, святара, які шмат гадоў выконваў пастырскае служэнне на Магілёўшчыне, пабачыць свет 16 красавіка.

 
У Жодзіне прайшла сустрэча міністрантаў: «Галоўнае – не перамога, а паяднанне»
14.04.2015 12:50

«Галоўнае – не перамога, а паяднанне»: пад такім дэвізам 10-11 красавіка прайшла сустрэча міністрантаў у парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а прадстаўнікі Маладзечна і Полацка ўдзельнічалі ў першы раз.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Маладзечне: Таямніца смерці і Уваскрасення Хрыста – вяршыня любові Бога да чалавека
12.04.2015 19:24

12 красавіка, у ІІ Велікодную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле св. Юзафа ў Маладзечне.

 
У свята Божай Міласэрнасці Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў Лебедзеве
12.04.2015 15:39

12 красавіка, у ІІ Велікодную нядзелю, свята Божай Міласэрнасці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве. У гэты дзень у парафіі адбылося асвячэнне новага алтара Езуса Міласэрнага, стацый Крыжовага шляху, новага канфесіянала і сакрамэнт канфірмацыі.

 
Пры архікатэдральным касцёле ў Мінску будуць праводзіцца “Вечары для закаханых”
11.04.2015 15:24

З 15 красавіка 2015 года пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца “Вечары для закаханых”. Пачатак у 19.00.

 
«Яна імкнулася быць духоўным чэмпіёнам»: урачыстасці пахавання с. Апалоніі Сінкевіч у Свіры
10.04.2015 13:08

9 красавіка ў парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская дыяцэзія) адбыліся ўрачыстасці пахавання с. Апалоніi Сімеоны Сінкевіч з Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыi.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у велікодны панядзелак: Пасхальная таямніца адкрыта на кожнага з нас, каб адарыць новым жыццём
06.04.2015 21:35

6 красавіка, у велікодны панядзелак, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску.

 
Рэзурэкцыйная святая Імша прайшла ў магілёўскай конкатэдры
06.04.2015 15:05

“Зноў у нашым горадзе і ў нашай святыні на світанні ў велікодную раніцу радасна б’юць званы, абвяшчаючы Уваскрасенне Божае”, – так з радасцю выказваліся некаторыя з вернікаў конкатэдральнай парафіі ў Магілёве.

 
Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у Вялікую пятніцу ў мінскай парафіі Божага Цела
06.04.2015 15:00

У час Вялікага посту ў многіх парафіях Беларусі праводзіцца інсцэніраваны Крыжовы шлях. Напярэдадні велікодных урачыстасцяў, у Вялікую пятніцу 3 красавіка, моладзь мінскай парафіі Божага Цела таксама падрыхтавала інсцэніраваную містэрыю Крыжовага шляху.

 
Інсцэніраваны Крыжовы шлях адбыўся ў Магілёве
06.04.2015 14:57

3 красавіка, у Вялікую пятніцу, у конкатэдральнай парафіі Магілёва адбыўся адмысловы інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавала моладзь парафіі пад падтрымцы с. Веры MSW.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў велікодныя стравы ў парафіях Магілёўскага дэканату
06.04.2015 14:48

У Вялікую суботу, 4 красавіка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў некаторыя парафіі Магілёўскага дэканату, каб асвяціць велікодныя стравы і падзяліцца пасхальнай радасцю.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 49 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.