Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Асвечана гістарычная капліца св. Роха ў в. Шабуні
15.08.2015 23:50

Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, 15 жніўня, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу св. Роха ў в. Шабуні Пухавіцкага раёна.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Сучаснасць Марыі – наша будучыня, бо і нашы цела і душа прызначаны для вечнага шчасця»
15.08.2015 15:10

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Насвяцейшай Панны Марыі.

 
Дзеці і моладзь Мядзельскага дэканата адпачылі ў лагеры ў Вежхах (Польшча)
11.08.2015 13:01

Летнія канікулы для школьнікаў - не толькі час адпачынку, але і магчымасць паправіць здароўе, знайсці новых сяброў, назапасіць сіл на наступны навучальны год. Дзеці і моладзь Мядзельскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць зрабіць гэта не толькі на ўласным падворку, у бабулі з дзядуляй ці ў рэспубліканскіх санаторыях і лагерах, але і ў Польшчы.

 
Чатыры запаветы св. Дамініка — супольнасць, сведчанне, пошук мудрасці і клопат пра душу — згадалі ў Магілёве
10.08.2015 15:43
9 жніўня ў капліцы на польскіх могілках ў парафіі Св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве айцы дамінікане святкавалі ўрачыстасць св. Дамініка. Перад святой Імшой адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама малітва на ружанцы.
 
Святога Дамініка ўшанавалі ў Ракаве
10.08.2015 11:41

Айцы дамінікане былі запрошаны ў Ракаў князем Геранімам Сангушкам і Канстанцыяй з Сапегаў і распачалі тут сваю працу ў 1679 г. Неаднойчы за сваю гісторыю ракаўская святыня разбуралася і адбудоўвалася, аднак сёння ракаўчане маюць магчымасць маліцца праз заступніцтва свайго апекуна ў
касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка).

 
Урачыстая адпустовая Імша адбылася ў капліцы ў вёсцы Акцябр
10.08.2015 11:20

8 жніўня, ва ўспамін святога Дамініка, у капліцы ў вёсцы Акцябр (даўнейшыя Хатавічы) адбылася ўрачыстая адпустовая Імша.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Бог паказвае, як выйсці з пасткі страху і смерці, дае надзею ўваскрасення»
09.08.2015 17:59

9 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
На вежах новага касцёла ў мінскай Серабранцы ўстаноўлены крыжы (+фотарэпартаж)
08.08.2015 22:37

8 жніўня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылася ўстаноўка і асвячэнне крыжоў на вежах касцёла, які будуецца. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначыла свята Перамянення Пана і дзень нараджэння біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
07.08.2015 15:27

Свята Перамянення Пана, якое адзначаецца ў Касцёле 6 жніўня, - для мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля падвоенае, бо 6 жніўня адзначае дзень нараджэння новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
У свята Перамянення Пана Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Негарэлым (+фота)
06.08.2015 20:24

6 жніўня, у свята Перамянення Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым, падчас якой удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

 
Моладзь парафіі ў Нясвіжы адпачыла на беразе Нёмана
05.08.2015 10:09

З 30 ліпеня па 1 жніўня моладзь парафіі Божага Цела ў Нясвіжы разам з пробашчам кс. Пятром, сёстрамі Галінай і Янінай пабывала на беразе Нёмана з палаткамі, каб адпачыць і паразважаць над сваім жыццём.

 
25-годдзе аднаўлення сваёй дзейнасці адзначыў касцёл у Свіры
02.08.2015 17:53

2 жніўня касцёл св. Мікалая, біскупа, у Свіры святкаваў 25-годдзе аднаўлення сваёй дзейнасці пасля трох дзесяцігоддзяў знішчэння. З гэтай нагоды святыню наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў yрачыстую Імшу-падзяку і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі.

 
Гісторыя 30-гадовых намаганняў свірскіх парафіян вярнуць касцёл. 1960-1990 гг.
31.07.2015 12:45

Распавядзем пра найбольш балючыя старонкі найноўшай гісторыі парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

 
Браты капуцыны Ігар Колзун і Максім Варанюк склалі вечныя манаскія абяцанні
29.07.2015 17:46

Падчас урачыстай святой Імшы 25 ліпеня ў капуцынскім касцёле ў Маладзечне браты Ігар Колзун і Максім Варанюк склалі на рукі бр. Алега Шэнды, кусташа Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, вечныя манаскія абяцанні.

 
У мінскім араторыі прайшлі вакацыі з Богам пад назвай “Яны сустрэлі ксяндза Боско”
27.07.2015 14:07

З 13 па 24 ліпеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску прайшоў летнік для дзяцей ад 6 да 14 гадоў пад назвай “Яны сустрэлі ксяндза Боско”. На працягу 10 дзён удзельнікі вакацый з дапамогай арганізатараў разважалі над тым, як змянілася жыццё пэўных юнакоў, якія калісьці сустрэлі на сваім жыццёвым шляху Дона Боско.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 42 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.