Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Асвячэнне капліцы ў Сухарава: «Радуйся, Касцёл у Мінску, радуйся, Касцёл у Беларусі!»
17.05.2015 13:00

16 мая ў мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава, якой апякуюцца айцы марыяне і сёстры ўршулянкі, была асвечана новаўзведзеная капліца.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Дзмітрыя і кс. Аляксандра Барылы
15.05.2015 09:36

На 68 годзе жыцця адышоў у вечнасць Андрэй Барыла — бацька кс. Дзмітрыя і кс. Аляксандра Барылы.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана: «Найважнейшае — запісацца ў кнізе вечнага жыцця»
14.05.2015 13:45

14 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

 
Ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Жодзіне (+ фотарэпартаж)
13.05.2015 19:07

13 мая, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Падчас Імшы іерарх удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

 
Сімпозіум «Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце» прайшоў у Мінску
11.05.2015 12:46

9 мая ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску прайшоў сімпозіум «Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце», арганізаваны Радай па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Лекцыі на тэму захавання любові і правільнай камунікацыі ў сям’і прачыталі выкладчыкі з каталіцкай сямейнай кансультацыі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у VI Велікодную нядзелю: «Любоў да бліжняга — умова сапраўднага хрысціянскага жыцця»
10.05.2015 15:45

10 мая, у VI Велікодную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
У Чэрвені адбылася Iмша ў 9-ю гадавiну смерці ксяндза Мечыслава Лабяка
08.05.2015 13:02

6 мая ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Чэрвені адбылася святая Iмша ў 9-ю гадавiну смерці першага пробашча чэрвеньскай парафіі ксяндза Мечыслава Лабяка. Імшу канцэлебравалі пробашч чэрвеньскай парафіі кс. Вячаслаў Дубавец і пробашч парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Мар’інай Горцы кс. Генрых Кучынскі.

 
У Нарачы адбылася ўрачыстасць першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ
06.05.2015 10:46

3 мая ў парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адзначалася ўрачыстасць першай гадавіны кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ. Святую Імшу ў гэты дзень у Нарачы цэлебраваў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
У Свіры прайшоў дзень засяроджання для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі
05.05.2015 12:17

1 мая ў парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры прайшоў дзень засяроджання для моладзі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі.

 
Прадстаўнікі каталіцкай супольнасці прынялі ўдзел у адкрыцці веласезону 2015
04.05.2015 11:19

1 мая ў Мінску прайшоў першы гарадскі велапарад і адкрыццё веласезону 2015. Прынялі ўдзел у заездзе і прадстаўнікі каталіцкай супольнасці - пяць святароў з розных парафій на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены: «Быць злучаным з Хрыстом»
03.05.2015 16:28

3 мая, у V Велікодную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

 
Асвячэнне скаўцкага цэнтра адбылося ў Івянцы
30.04.2015 11:55

26 красавіка парафію Св. Міхала Арханёла ў Івянцы з нагоды асвячэння скаўцкага цэнтра – на сённяшні дзень адзінага ў Беларусі – наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Урачыстасці ў супольнасці свецкага ордэну кармэлітаў босых прайшлі ў Мінску
27.04.2015 14:00

25 красавіка ў супольнасці свецкіх кармэлітаў босых у Мінску адбылося ўрачыстае распачацце ўступнай фармацыі адной з сясцёр і складанне абяцанняў на тры гады чатырма сёстрамі.

 
Адпустовая ўрачыстасць св. Войцеха прайшла ў капліцы в. Вялікая Страча
27.04.2015 13:49

25 красавіка свірскую парафію з нагоды адпустовай урачыстасці св. Войцеха ў капліцы в. Вялікая Страча наведаў дапаможны біскуп Мінска- Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
«Cапраўдны добры пастыр»: Імша ў першую гадавіну кананізацыі Яна Паўла ІІ адбылася ў Мінску
26.04.2015 17:49

26 красавіка, у IV Велікодную нядзелю, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша ў першую гадавіну кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ. Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 48 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.