5 верасня ў архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбыўся чарговы дзень супольнасці «Хатні Касцёл» руху «Святло – Жыццё». Сустрэча, у якой прынялі ўдзел сем’і з Мінска, Магілёва і Маладзечна, была прысвечана пачатку чарговага года фармацыйнай працы.
6 верасня, у XXIII Звычайную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
5 верасня ў «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля» ўрачыста распачаўся новы навучальны год. Яго адкрыццё адбылося ў касцёле святых Сымона і Алены.
На апошнім тыдні лета ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў Мінску адбыліся «Канікулы з Богам» для дзяцей і моладзі.
У сучасным свеце хрысціянін мусіць быць адукаваным не толькі для таго, каб забяспечваць сваю сям'ю, але і каб бараніць сваю веру, каштоўнасці, пісаць законы, годна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. І кожны з нас калісьці першы раз адчыніў дзверы свайго першага класа. З гэтай нагоды ў ракаўскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай было ў гэтую нядзелю шмат дзяцей.
Рэкалекцыі на байдарках, прысвечаныя малітве аб распазнанні паклікання да кансэкраванага жыцця, пачаліся святой Імшой у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.
Адным з фармацыйных абавязкаў удзельнiкаў супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло-Жыццё» з’яўляецца рэгулярнае спатканне з Божым словам. Каб гэтае спатканне было больш плённым, 17-21 жнiўня ў Баранавiчах адбылiся тэматычныя рэкалекцыi супольнасцi «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii, прысвечаныя Бiблii, «На пачатку было Слова…».
24 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібоках адзначалася свята св. апостала Барталамея – аднаго з яе апекуноў. Cвятую Імшу ў гэты дзень узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебраваў Імшу біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.
На перадапошнім тыдні жніўня адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа перад новым навучальным годам. Ужо дзявяты год гэтыя рэкалекцыі праходзяць у Будславе побач з Маці Божай Будслаўскай.
20 жніўня ў Бялынічах адбылося грамадскае абмеркаванне наконт пытання далейшага лёсу каталіцкіх могілак XVIII-XIX стст., на месцы якіх запланавана будаўніцтва крамы.
16 жніўня ў парафіі Святога Роха ў вёсцы Палачаны (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) адзначылі галоўную парафіяльную ўрачыстасць.
16 жніўня з парафіі Божага Цела ў Беразінскім (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) упершыню вырушыла пешая пілігрымка ў касцёл св. Роха ў Палачанах. Удзельнікі жадалі праз заступніцтва святога Роха выпрасіць апекі ад хваробаў, асабліва ад «хваробы» граху.
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.