20 верасня ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах адбылася парафіяльная ўрачыстасць каранацыі абраза Маці Божай папскімі каронамі ў 1761 г. Ганаровым госцем урачыстасці стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўпершыню наведаў гэтую парафію.
19 верасня ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у г. Горкі адбылася парафіяльная ўрачыстасць і асвячэнне капліцы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай. Упершыню ў якасці дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі парафію наведаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўзначаліў урачыстасць і асвяціў капліцу.
16 верасня ў парафіі Божага Цела ў Мінску адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды візітацыі айца правінцыяла ордэна кармэлітаў босых, а таксама прыняцце святога шкаплеру і распачацце навіцыяту двух членаў свецкага Кармэлю Аляксандра і Таццяны Боскіных.
19 верасня ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках пройдзе асвячэнне новай капліцы. Напярэдадні знямянальнай падзеі мы пагутарылі з адміністратарам парафіі кс. Андрэем Кеўлічам.
17 верасня ў мінскай парафіі Святога Францішка Асізскага, якой апякуюцца айцы капуцыны, былі асвечаны падмурак і краевугольны камень, а таксама ўмуравана капсула новай святыні. Урачыстую Імшу з гэтай нагоды цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама ўрачыстасць наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі капуцынаў, многія святары Міншчыны.
17 верасня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася пастырская сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу ў межах пастырскай сустрэчы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
12 верасня ў касцёле Божага Цела ў пасёлку Беразінскім Маладзечанскага раёна адбыўся канцэрт, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння М.К. Агінскага, вядомага палітычнага і вайсковага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, кампазітара і мецэната.
12 верасня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім прайшоў штогадовы аднадзённы турнір па міні-футболе на Кубак благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі.
13 верасня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшлі ўрачыстасці 250-годдзя пабудовы першай Кальварыі. У гэты дзень у свята Узвышэння Святога Крыжа парафію адведаў і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
14 верасня Касцёл адзначае свята Узвышэння Святога Крыжа. Напярэдадні ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі пачалося святкаванне парафіяльнай урачыстасці. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
12 верасня ў мінскай парафіі Святых Сымона і Алены дыякан Ігар Мутрук атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 10 верасня наведаў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў в. Волма Дзяржынскага раёна ў дзень нараджэння яе пробашча кс. Валянціна Станкевіча.
10 верасня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе адбылася малітоўная сустрэча законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на тэму «Сучасная кансэкраваная жанчына».
8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.
7 верасня ў капліцы ў Бараўлянах адбылося аднаўленне часовых манаскіх абяцанняў семінарыста Юрыя Пашкаўца SDB. На святой Імшы сабралася Салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі.