Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Юбілейныя святыні Года Міласэрнасці прызначаны ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
07.12.2015 16:23

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў юбілейныя святыні Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Аб гэтым гаворыцца ў дэкрэце іерарха.

 
Салезіянін кс. Станіслаў Лугоўскі завяршае сваё служэнне ў Беларусі
07.12.2015 15:46

Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіян у Беларусі. Пастырскаму служэнню ў нашай краіне ён прысвяціў 25 гадоў свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў функцыю пробашча парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю радзіму — у Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай святой Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскае служэнне кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча.

 
«У духоўнай цемры свайго часу адкрыў людзям святло веры»: 100-годдзе смерці кс. Яўстахія Карповіча адзначылі ў Ракаве (+фота)
06.12.2015 16:41

6 снежня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адзначылі 100-годдзе смерці ксяндза Яўстахія Карповіча, які служыў у гэтай парафіі з 1883 па 1915 год. Урачыстасці ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Каля пяці тысяч беларускіх католікаў прыме удзел у Сусветным дні моладзі ў Кракаве
02.12.2015 16:10

Пра гэта стала вядома на чарговай каардынацыйнай сустрэчы адказных за падрыхтоўку да Сусветнага дня моладзі (СДМ) у Кракаве-2016. Сустрэча прайшла 2 снежня ў пастырскім цэнтры беларускага епіскапату.

 
«Падзяка за вернае служэнне»: першую гадавіну смерці кс. Рышарда Юніка адзначылі ў Рубяжэвічах (+ фота)
02.12.2015 13:30

2 снежня ў парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах адбылася святая Імша ў першую гадавіну смерці яе шматгадовага пробашча кс. Рышарда Юніка.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі «Культура міру сярод рэлігій»
30.11.2015 16:03

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура міру сярод рэлігій». Канферэнцыя адкрылася 30 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

 
На салезіянскіх «Андрэйках» зладзілі «Вяселле ў Малінаўцы» і вярнуліся назад у 80-ыя і 90-ыя
30.11.2015 12:28

Радасныя «Андрэйкі» пад кіраўніцтвам салезіян 28 лістапада адсвяткавалі ў Мінску, Бараўлянах і Дзятлаве.

 
У санктуарыі ў Будславе Адвэнт пачаўся супольнай малітвай і адарацыяй для сем'яў
30.11.2015 12:22

Адвэнт 2015 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пачаўся не так, як заўсёды. Сёстры назарэтанкі разам са святарамі і парафіянамі арганізавалі супольную малітву і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту для сем'яў, каб разам перажываць Адвэнт у малітоўным чуванні.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: рыхтавацца ў Адвэнт да прыняцця Божага Сына і да Яго другога прыйсця
29.11.2015 16:32

29 лістапада, у I Нядзелю Адвэнту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Чыгуначнікі Маладзечна ўшанавалі сваю нябесную апякунку
27.11.2015 16:33

25 лістапада чыгуначнікі г. Маладзечна ўшанавалі сваю апякунку – святую Кацярыну Александрыйскую.

 
Божае слова ў штодзённым жыцці: рэкалекцыі для свецкіх кармэлітаў прайшлі ў Нарачы
25.11.2015 23:00

З 20 па 22 лістапада ў кляштары айцоў кармэлітаў у Нарачы праходзілі рэкалекцыі для Трэцяга ордэна кармэлітаў босых. Духоўныя практыкаванні праводзіў айцец Пётр Фраштэнга OCD.

 
У Беразінскім гурт «Laudans» сабраў поўную залу навучэнцаў і выкладчыкаў аграліцэя
24.11.2015 18:26
22 і 23 лістапада ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім прайшлі канцэрты музычнага гурта «Laudans» з Мінска.
 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію Маці Божай Міласэрнасці ў г. Беразіно
24.11.2015 11:59

22 лістапада парафію Маці Божай Міласэрнасці ў г. Беразіно (Барысаўскі дэканат) наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Візіт іерарха быў прымеркаваны да свята Маці Божай Вастрабрамскай, тытул якой носіць касцёл.

 
Успамін св. Цэцыліі і свята парафіяльнага хору адзначылі ў Вілейцы
23.11.2015 15:41

22 лістапада парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначыла ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеву, і 12-ю гадавіну існавання парафіяльнага хору.

 
У Бараўлянах адбыўся святочны канцэрт у гонар св. Цэцыліі
23.11.2015 12:46

22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі і ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у Бараўлянах адбыўся святочны канцэрт “Цэцыліяда”.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 35 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.