30 снежня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, падчас якой удзельнікі падзяліліся аплаткай з нагоды святаў Божага Нараджэння.
29 снежня святары, якія нясуць служэнне ў Мінску, сустрэліся, каб падзяліцца аплаткай і павіншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем.
Моладзевая місія «Чыстае сэрца» распачала ўжо традыцыйны святочны праект «Калядная ўсмешка». Для запрошаных дзяцей з розных парафій Мінска і Мінскага раёна валанцёры місіі зладзілі спектаклі і падрыхтавалі падарункі.
27 снежня ў парафіі Святога Антонiя ў Мар'інай Горцы зладзілі пастаноўку аб нараджэнні Дзіцяткі Езуса. Яна была выканана хлопчыкамі і дзяўчынкамі з парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта «Пухавіцкія пярлінкі».
Звярнуць увагу на любоў, якая жыве ў сям’і, прапанаваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў вечаровую Імшу ў касцёле свв. Сымона і Алены ў дзень, калі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і і ўзгадвае ўлюбёнага вучня Езуса – евангеліста Яна. Пасля Эўхарыстыі біскуп падзяліўся аплаткай з навукоўцамі, настаўнікамі і выхавацелямі.
27 снежня касцёл свв. Сымона і Алены ў Мінску поўніўся дзіцячымі галасамі. На аплаткавую сустрэчу з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім прыйшлі цэлыя сем’і.
27 снежня падчас парафіяльнага свята ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ пяць сем’яў склалі ўрачыстыя абяцанні т.зв. карты руху «Equipes Notre-Dame», прыняўшы Евангелле за Канстытуцыю сваіх сем’яў. Раздзяліць радасць вернікаў прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
27 снежня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве, які стаў Юбілейнай святыняй Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці, у свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, адбылася юбілейная ўрачыстасць сужэнцаў, сем’яў і супольнасці «Хатні Касцёл» Магілёўскага рэгіёну.
Шматгалосна і весела, хутка і трапётка, з танцамі ўпрысядку, у якіх разам з дзецьмі не адмовіўся ўдзельнічаць і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у мінскім салезіянскім араторыі дзеці і бацькі з усіх парафій Мінска 26 снежня дзяліліся аплаткай і святкавалі Божае Нараджэнне.
У вігілію Нараджэння Пана біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.
24 снежня, у вігілію Божага Нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У Імшы ўдзельнічалі шматлікія святары, парафіяне архікатэдры, госці і вернікі з усяго горада.
22 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінскай вобласці перад Божым Нараджэннем, напрыканцы якой усе прысутныя падзяліліся аплаткай.
20 снежня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбылася аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў розных рэлігійных рухаў з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім.
20 снежня тэрыторыя мінскага Чырвонага касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц «Caritas». У Чацвёртую нядзелю Адвэнту прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Caritas» прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
19 снежня ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску гасціў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Іерарх наведаў аплаткавую сустрэчу, каб разам з навучэнцамі раздзяліць радасць надыходзячых святаў. На пачатку сустрэчы слухачы школы падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, якое распавяло пра таямніцу Божага Нараджэння.