15 студзеня музычная сям’я Паспяшальскіх выступіла з калядным канцэртам у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Сталічны канцэрт гурта сабраў сапраўдны аншлаг.
З 4 па 8 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі зімовыя «Канікулы з Богам» на тэму «Святыя ў маім жыцці».
Удзельнікі гродзенскага душпастырства чыгуначнікаў падзялілі радасць Божага Нараджэння са сваімі калегамі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.
9 студзеня адбылася чарговая фармацыйная сустрэча Супольнасці свецкіх кармэлітаў у Мінску, падчас якой удзельнікі прайшлі праз Юбілейныя Брамы Міласэрнасці.
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў пас. Лясны адбылася першая святая Імша. Ужо шмат гадоў ішла гаворка пра тое, каб праводзіць у бальніцы святую Імшу, таму што многія пацыенты фізічна не могуць дайсці да касцёла.
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, біскуп вікарый для Магілеўскай часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Св. Ганны ў Глуску.
Урачыстасцю Аб’яўлення Пана завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Гэтая ўрачыстасць нагадвае пра падзею, калі мудрацы прыйшлі да Дзіцятка і Яго Маці, аддаючы пашану і ахвяруючы дары.
4 студзеня ў канферэнц-зале пры царкве свв. Пятра і Паўла ў Мінску дзеці, моладзь і ўдзельнікі руху «Легіён Марыі» наладзілі калядны канцэрт для дзяцей з Беларускага дзіцячага хоспіса.
Капліца ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна была пабудавана на могілках у 1850 г. старадаўнім шляхецкім родам Пратасевічаў. У 1939 г. капліца была разрабавана, у ваенны і пасляваенны час мясцовыя жыхары разбіралі яе на будаўнічыя матэрыялы. Да нашых дзён ад будынка засталося толькі некалькі сцен.
Ужо некалькі гадоў запар хлопчыкі і дзяўчынкі з гурта «Пухавіцкія пярлінкі» парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы імкнуцца перадаць цуд Богаўцелаўлення іншым людзям. Таму 3 студзеня яны наведалі вернікаў суседняй каталіцкай супольнасці горада Чэрвень.
3 студзеня дзеці і моладзь Вілейкі разам з парафіяльным хорам «Angeli» наладзілі святочную праграму, прысвечаную святу Божага Нараджэння.
3 студзеня, у II нядзелю пасля Нараджэння Пана і ў свой 70-ы дзень нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
2 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла ўрачыстая святая Імша з нагоды 70-гадовага юбілею Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
31 снежня ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава а 22-й гадзіне сабраліся вернікі, каб разам з Богам сустрэць Новы 2016 год.
«Падзякаваць Богу за Яго шчодрыя дары і ласкі, якія мы атрымалі ў годзе, які завяршаецца», «вырашыць, што мы павінны пакінуць, і без чаго, як хрысціяне, не можам жыць», заклікаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзельнікаў святой Імшы на завяршэнне 2015 года. 31 снежня вернікі Мінска сабраліся ў архікатэдральным касцёле, каб сустрэць Новы год.