1 кастрычніка – сёлета 109-я гадавіна асвячэння касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве – дата, выбітая не толькі на камені, закладзеным у падмурак храма, але і ў памяці мястэчка.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 1 кастрычніка асвяціў студэнцкія заліковыя кніжкі і благаславіў каталіцкую моладзь на атрыманне новых ведаў у чарговым навучальным годзе.
30 верасня падчас вячэрняй святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля развіталася з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, які завяршыў сваю душпастырскую працу і пераведзены на працу ў салезіянскую парафію ў Смаргоні. З гэтага моманту святар будзе несці сваю паслугу ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.
29 верасня ў парафіі ў Івянцы адбыўся парафіяльны фэст у гонар апекуна і нябеснага заступніка св. Арханёла Міхала. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Стваральнікі фільма распачалі візуальную рэканструкцыю выгляду ўзарванага камуністамі касцёла і пазначылі яго дакладнае месцазнаходжанне
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што ў верасні-кастрычніку 2015 года адбываюцца персанальныя змены ў архідыяцэзіі.
27 верасня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB yзначаліў святую Імшу ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Гатаве. У гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць, таксама там адбыўся сакрамэнт канфірмацыі.
26 верасня адбылося адкрыццё мінскага араторыя імя cвятога Яна Боско. Cвята пачалося ў 15 гадзін для вучняў з 6 па 9 клас і завяршылася ў 17 гадзін святой Імшой, якая адначасова стала пачаткам свята для старэйшай моладзі.
27 верасня падчас святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара, якому з гэтага часу належыць несці ў ёй сваё служэнне. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB выказаў падзяку за сумесную працу святароў і вернікаў 26 верасня ў Магілёве ў будынку па вуліцы Ленінская, 27. У гэтым будынку плануецца размясціць душпастырскі цэнтр Магілёўскай часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Па ініцыятыве дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB 26 верасня ў Магілёве адбылася сумесная праца святароў і вернікаў Магілёўшчыны на тэрыторыі будынка па адрасе вул. Ленінская, 27.
25 верасня, у дзень 250-годдзя з дня нараджэння М.К. Агінскага, на месцы былога касцёла святога Роха ў Аборку ў Маладзечанскім раёне адбылося ўрачыстае адкрыццё гістарычна-культурнага комплексу «Аборак».
У магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася пастырская сустрэча каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
20 верасня ў Мінску адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. На адкрыцці сабралося шмат дзяцей, якія пасля летняга адпачынку жадалі сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым сустрэцца ў араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі законнымі і святарамі.
Вернікі атрымалі нечаканы, а таму асабліва радасны падарунак — асвячэнне крыжа здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.