5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.
31 студзеня ў касцёле Божага Цела ў Беразінскім адбыўся канцэрт хору Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, прысвечаны Божаму Нараджэнню. Хор складаецца з 40 удзельнікаў.
30 студзеня ў парафіяльнай кавярні «Christiana laetitia» («Хрысціянская надзея») у Беразінскім прайшла «Калядная вечарына» з удзелам шматлікіх мясцовых выканаўцаў і запрошаных гасцей.
31 студзеня, ва ўспамін св. Яна Боско, прадстаўнікі ўсіх галін Салезіянскай сям’і ў Беларусі, моладзь і госці — у цэлым каля 500 чалавек — сабраліся ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля на ўрачыстае святкаванне дня нараджэння для неба свайго заснавальніка.
31 студзеня ўвесь салезіянскі свет адзначаў урачыстасць заснавальніка Салезіянскай сям’і, а таксама Айца і Настаўніка моладзі — святога Яна Боско.
17 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску завяршыўся юбілейны, пяты па ліку турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско». Пераможцамі стала каманда «Вінегрэт» — зборная студэнтаў, якія вучацца ў Мінску. Свае медалі хлопцы атрымаюць падчас урачыстасці св. Яна Боско 31 студзеня. Арганізатары турніру распавялі, як футбольны мяч дапамагае ў справе збаўлення душы.
«24 студзеня, не звяртаючы ўвагі на моцны мароз, парафіяне касцёла Святой Тройцы ў Касцюковічах сабраліся, як заўсёды, на нядзельную cвятую Імшу», — піша Ала Іртова для mohylev-katolik.by, адзначаючы, што гэту Эўхарыстыю разам з вернікамі раздзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Магчымасць аднаўлення каталіцкага касцёла святога Антонія ў раёне Падніколле ў Магілёве стала адным з пунктаў, абмеркаваных 25 студзеня ў магілёўскім гарвыканкаме.
Конкурс быў арганізаваны Адміністрацыяй Савецкага раёна г. Мінска. 22 студзеня адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагародаў.
24 студзеня, ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў і пісьменнікаў, у мінскім архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў сродкаў масавай камунікацыі. Таксама падчас Эўхарыстыі быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў.
Адкрыццё і асвячэнне музея асабістых рэчаў і рукапісаў святара-адраджэнца Уладзіслава Чарняўскага ў вёсцы Вішнева, дзе шмат гадоў аддана працаваў айцец марыянін, адбылося 23 студзеня і стала падзеяй не толькі парафіяльнай, але і значнай для ўсёй Беларусі.
На завяршэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян 23 студзеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло ўжо традыцыйнае экуменічнае набажэнства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў.
Задоўга да 23 студзеня біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB скіраваў запрашэнне да прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій Магілёўшчыны — а гэта рыма-католікі, грэка-католікі, праваслаўныя, лютэране і баптысты — прыняць удзел у чарговым Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян.
21 студзеня ў Горках адбылася сустрэча духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
16 студзеня адбылася сустрэча сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яе ключавым момантам стала праходжанне праз Брамы Міласэрнасці мінскага архікатэдральнага касцёла — Юбілейнай святыні ў Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці — і аднаўленне шлюбных абяцанняў падчас Эўхарыстыі.