Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены
22.11.2015 19:40

22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

 
У Мінску памаліліся за спачылых духоўных асобаў, якія служылі ў сучасных межах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
19.11.2015 17:39

За памерлых святароў, біскупаў і кансэкраваных асобаў, якія служылі ў сучасных межах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, маліліся на святой Імшы падчас пастырскай сустрэчы духавенства архідыяцэзіі, якая прайшла 19 лiстапада ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысцiцеля.

 
Пастырская сустрэча духавенства адбылася ў магілёўскай парафіі Св. Антонія
19.11.2015 11:14

У сустрэчы прынялі удзел святары з Магілёва, Чавусаў, Асіпавічаў, Крычава, Шклова, Горкаў, Глуска, манахіні Кангрэгацыі Сясцёр святой Ядвiгi ад Беззаганнай Багародзiцы Панны Марыi (ядвiжанкi), Кангрэгацыі Сясцёр св. Дамiнiка (дамініканкi), Кангрэгацыі Сясцёр Мiсiянерак Святой Сям’i. Узначаліў сустрэчу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
У Мінску адбылася салезіянская сустрэча на тэму паклікання для дзяўчат
17.11.2015 12:21

«Гатовы я служыць Табе…» – гэтымі радкамі спеву пачалася 15 лістапада сустрэча на тэму паклікання для дзяўчат з 8 па 11 клас, якая праходзіла ў Мінску.

 
Пілігрымку ў Вiцебск з нагоды 800-годдзя дамiнiканскага Ордэну здзейснілі вернікі з Магілёва і Бабруйска
12.11.2015 18:10

У сувязі са святкаваннем 800-годдзя дамiнiканскага Ордэну адбылася пiлiгрымка вернікаў магілёўскай парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі i бабруйскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вiцебск. Пілігрымка праходзіла пад кiраўнiцтвам а. Рамана Шульца OP i сястры Аўгустыны OP.

 
Сустрэча салезіянскіх аніматараў адбылася ў Мінску
09.11.2015 12:15

Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматраў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боско.

 
Малітва за спачылых святароў і кансэкраваных асобаў адбылася ў Магілёве
06.11.2015 11:06

Невялікай, але вельмі важнай традыцыяй у Магілёўскім рэгіёне з’яўляецца супольная малітва за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў. Сёлета яе ўдзельнікі, як і ў мінулым годзе, сабраліся ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.

 
«Будуць шчаслівыя міласэрныя…» — выйшла беларускамоўная версія гімна СДМ-2016
04.11.2015 23:17

Адзін з этапаў падрыхтоўкі да СДМ-2016 у Кракаве можна лічыць завершаным — запісана беларускамоўная версія гімна сустрэчы. Запіс гімна сваім удзелам падтрымаў хрысціянскі спявак Аляксандр Патліс.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў касцёл у Маладзечне з нагоды парафіяльных святаў
03.11.2015 11:04

Кастрычнік – месяц асаблівы для вернікаў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечне. 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, да парафіяльнага святкавання далучыўся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які паходзіць з гэтай жа парафіі.

 
Малітва за памерлых на мінскай Кальварыі: знічкавы ўспамін пра годных гараджан і вечнае
03.11.2015 03:18

Па даўняй традыцыі вернікі Мінска збіраюцца 2 лістапада на Кальварыйскіх могілках, каб у працэсіі і падчас святой Імшы маліцца за спачылых. Сёлета гэтыя набажэнствы ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У мінскім араторыі прайшлі восеньскія канікулы
02.11.2015 18:11

З 26 па 30 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі восеньскія «канікулы з Богам» на тэму «Падарожжа з Марыяй па старонках Бібліі». Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём Панны Марыі,гулялі і разважалі над Радаснымі таямніцамі Ружанца.

 
Урачыстасць Усіх Святых адсвяткавалі ў мінскім араторыі
02.11.2015 17:53

1 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адзначылі ўрачыстасць Усіх Святых.

 
Пасвячэнне двух новых дыяканаў адбылося ў Нясвіжы
02.11.2015 15:43

31 кастрычніка ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыстаў Рамана Страшко і Аўгуста Калясінскага. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на вячэрняй Імшы ва ўрачыстасць Усіх Святых: «Памятаць аб нашых адносінах да жыцця і смерці»
01.11.2015 21:48

«Не змарнуем дадзены нам шанец дапамагчы нашым памерлым, каб яны як мага хутчэй убачылі Бога тварам у твар, і нам самім, каб мы жылі паводле Божага права, якое з’яўляецца гарантыяй вечнага шчасця», – сказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на вячэрняй Імшы ва ўрачыстасць Усіх Святых у мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Усіх Святых: «Што для сучаснага чалавека азначае слова “святы”?»
01.11.2015 18:18

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 36 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.