20 снежня, у IV Нядзелю Адвэнту, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылася аплаткавая сустрэча літоўскай дыяспары Мінска. Сустрэча пачалася святой Імшой на літоўскай мове, якую цэлебраваў кс. Міхал Бубен.
20 снежня ў парафіі Св. Сымона і св. Алены ў Мінску прайшла святая Імша для дзяцей, якія займаюцца пры «Місіі добрага самараніна» ў Мінску, і іх бацькоў. Пасля Імшы ўсіх чакала тэатралізаванае прадстаўленне і дзяленне аплаткай.
Вечарам 19 снежня Бэтлеемскае Святло міру прыбыло ў мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыста прывітаў агонь Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама дарослыя і дзеці, раратняя Імша для якіх адбывалася ў апошні раз за гэты Адвэнт.
19 снежня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску прайшла святая Імша для студэнтаў і выкладчыкаў «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля», а таксама для катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пасля Імшы прысутных чакала аплаткавая сустрэча.
17 снежня адбылася аплаткавая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB з медперсаналам і хворымі ў Мінскім абласным клінічным шпіталі, які знаходзіцца ў пасёлку Лясны.
Не баяцца быць міласэрнымі заклікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 13 снежня падчас адкрыцця Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
12 снежня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбылося адвэнтавае чуванне моладзі Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
13 снежня адбылося адкрыццё Cвятых Дзвярэй у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Урачыстасць пачалася святой Імшой у парафіі Св. Казіміра і св. Ядзвігі, якую цэлебраваў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
Адкрыццё Святых Дзвярэй у мінскім архікатэдральным касцёле адбылося 13 снежня, пасля таго, як вернікі ў працэсіі вуліцамі горада ад Чырвонага касцёла прыйшлі да галоўнай каталіцкай святыні сталіцы на плошчы Свабоды.
10 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле прайшла чарговая сустрэча законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэча пачалася спевам Акафісту ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.
У кастрычніку гэтага года ў Мінску была зарэгістравана парафія Святога Яна Паўла ІІ, пробашчам якой прызначаны ксёндз Ігар Лашук. 8 снежня ў мікрараёне Дружба адбыўся першы арганізацыйны сход і набажэнства для вернікаў гэтай парафіі.
8 снежня ў магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава пачалася перэгрынацыя каплічкі Маці Божай Тройчы Цудоўнай.
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.
8 снежня ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску прайшла аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, дапаможных біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB з журналістамі свецкіх і рэлігійных СМІ.
7 снежня «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» сумесна з АТ «Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», а таксама праграмай «Мівія» правёў акцыю для журналістаў «Свет у дотыку», прысвечанай тэме інваліднасці.