31 кастрычніка ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве прайшло набажэнства для паляўнічых і рыбакоў з нагоды ўспаміну св. Губерта, іх нябеснага апекуна. Набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
28 кастрычніка, у свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у мінскім архікатэдральным касцёле святую Iмшу ў дзень свайго нябеснага апекуна апостала Юды Тадэвуша.
Парафіянка мар'інагорскага касцёла св. Антонія распавядае пра сваю пілігрымку ў Гудагай.
У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) стала традыцыяй для дзяцей і моладзі ў кастрычніку кожны дзень маліцца Ружанец перад вячэрняй святой Імшой. Просьбы да Бога праз Найсвяцейшую Панну Марыю яны звярталі і ў кастрычніку гэтага года.
24 верасня ў мінскай парафіі Божага Цела (вул. Герасіменкі, 8) пачаўся новы фармацыйны год для членаў Трэцяга ордэна кармэлітаў босых (свецкіх кармэлітаў).
25 кастрычніка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыста Паўла Трона. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
У парафіі Св. Пятра і св. Паўла ў Шклове адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства Магілёўшчыны.
З нагоды Дня маці, які адзначаецца ў кастрычніку, у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску 17 кастрычніка прайшоў канцэрт у гонар маці.
Карыстальнікі праграмы «Малітоўнік», якая была створана моладдзю мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава, цяпер могуць чытаць біблейскія тэксты на сваіх гаджэтах.
15 кастрычніка ў парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах завяршыліся трохдзённыя духоўныя практыкаванні для святароў, якія праходзілі тут упершыню. Рэкалекцыі праводзіў кс. Андрэй Далянскі.
15 кастрычніка ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася ўрачыстасць з нагоды заканчэння юбілейнага года 500-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса.
Пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася 15 кастрычніка ў Мінску ў касцёле свв. Сымона і Алены.
Амаль у кожнай сям'і ёсць чалавек, хворы на алкагалізм або наркаманію. Ад гэтага пакутуюць больш за саміх залежных іх родныя і блізкія.
11 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для мам.
Да супольнай малітвы ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве 10 кастрычніка далучыліся прадстаўнікі іншых канфесій мястэчка.