Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


У Івянцы завяршылася VI Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
17.07.2015 10:53

16 ліпеня завяршылася VI Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пераможцам парафіяды стала каманда парафіі Святога Міхала Арханёла ў Івянцы. Менавіта гэтая каманда прадставіць Беларусь у наступным годзе на Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы.

 
Дождж не зламаў баявы дух удзельнікаў парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
15.07.2015 14:53

З самай раніцы кожны з удзельнікаў ведаў, што змагацца на працягу дня прыйдзецца не толькі паміж сабой, але і з надвор'ем. Варта зазначыць, што дождж, які на працягу дня ішоў не адзін раз, не змог папсаваць настрой і баявы дух каталіцкай моладзі. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, усё ж удалося правесці запланаваныя спаборніцтвы і конкурсы.

 
У вішнеўскім касцёле знойдзены скарб з дакументамі, малюнкамі і кнігамі
14.07.2015 17:03

«Гэта сенсацыя! Я марыў знайсці грааль у Сынкавічах, а знайшоў Рушчыца ў Вішневе!» — эмацыйна распавядае пра адкрыты падчас рэстаўрацыі касцёла ў Вішневе тайнік з дакументамі мастак Алесь Пушкін.

 
Упершыню адбылася роварная пілігрымка Салігорск – Чэнстахова
14.07.2015 16:25

14 чэрвеня з Салігорска вырушыла роварная пілігрымка ў Чэнстахову. Пілігрымы ўпершыню рашыліся пераадолець каля 930 кіламетраў на роварах.

 
VI Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі стартавала
14.07.2015 14:48

13 ліпеня ў Івянцы адкрылася VI Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прымаюць удзел каля ста чалавек ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў, якія прыбылі з парафій Будслава, Вілейкі, Дзяржынска, Мінска, Мядзеля, Налібок, Свіры, а таксама гаспадары пляцоўкі – каманда з Івянца.

 
У нарачанскім касцёле выступілі ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”
14.07.2015 10:03

11 ліпеня касцёл святога Апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) вітаў удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”. Арганізатарамі фестывалю было прынята рашэннне правесці конкурсную праграму для акадэмічных вакальна-харавых калектываў абласцей рэспублікі ў нарачанскім касцёле.

 
Вяртанне Бога ў Аборак: упарадкаваныя рэшткі касцёла Узнясення Дзевы Марыі і святога Роха
06.07.2015 10:20

Цягам некалькіх месяцаў 2015 года намаганнямі дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» ў весцы Аборак, што на Маладзечаншчыне, ішло аднаўленне рэштак касцёла Узнясення Дзевы Марыі і святога Роха XV стагоддзя, а таксама добраўпарадкаванне склепа-пахавальні роду Ходзька-Дэдэркаў.

 
У Магілёве адбылося прадстаўленне новапрызначанага бiскупа Аляксандра Яшэўскага SDB (+фота)
05.07.2015 15:37

5 лiпепя ў магiлёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi i св. Станiслава адбылося прадстаўленне новапрызначанага дапаможнага бiскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, якi рашэннем Папы Францiшка будзе адказны за пастырскую дзейнасць у Магiлёве i Магілёўскай вобласцi.

 
Поўныя радасці і з добрым апетытам. Што адчуваюць і кажуць пілігрымы ў Будславе? (+фота)
03.07.2015 15:11

Кожны вялікі і малы ручай цячэ да сваёй галоўнай мэты — санктуарыя і абраза Маці Божай Будслаўскай, каб малітвай і спевам прывітаць Апякунку Беларусі, аддзячыць за дапамогу на доўгім шляху і папрасіць Яе маліцца да свайго Сына. А пра што пілігрымы думаюць, калі яны выходзяць з храма і стомлена сядаюць на траўку, чакаюць сяброў ці гуляюць па мястэчку?

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў сабраных у Вілейцы пілігрымаў
01.07.2015 13:41

1 ліпеня новы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і ўзначаліў ранішнюю Эўхарыстыю для пілігрымаў.

 
Палатка «У капуцына» будзе працаваць на будслаўскім фэсце
01.07.2015 12:44

Традыцыйна і падчас сёлетніх урачыстасцяў у Будславе браты капуцыны запрашаюць усіх жадаючых на капучына і не толькі. Спецыяльная палатка, як заўсёды, будзе змяшчацца ў парку перад базылікай і насіць назву «У капуцына».

 
Першая раніца пілігрымкі «Мінск-Будслаў»: у вёсцы Вішнёўцы пануе баявы пілігрымскі дух
30.06.2015 12:33

30 чэрвеня — першая раніца пілігрымкі «Мінск-Будслаў» у вёсцы Вішнёўка. Усё па традыцыі распачалося святой Імшой, на якой ваяўнічы дух пілігрымаў абудзіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
ХХV пілігрымка «Мінск-Будслаў» вырушыла: свет чакае новых апосталаў
29.06.2015 12:51

Узброеныя спеўнікамі і ружанцамі, з зялёнымі стужкамі-гальштукамі на шыях і капелюшах, а хто і на сваіх заплечніках, з харугвамі і сцягамі — гэта яны, пілігрымы XXV пешай пілігрымкі «Мінск-Будслаў». Іх колькасць 270. І яны вырушылі раніцай 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Касцяневічах (+фота)
28.06.2015 15:37

28 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах. Падчас Імшы арцыбіскуп удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

 
«Каб зямля Магілёўшчыны зноў расцвіла ў імя Хрыста»: пасвячэнне новага біскупа Аляксандра Яшэўскага адбылося ў Мінску (+фотарэпартаж)
27.06.2015 12:58

27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 44 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.