24 чэрвеня, ва ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля, адбылася адпустовая ўрачыстасць у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. На ўрачыстасці прысутнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі SDB.
25 чэрвеня выйшла пілігрымка «Ліда-Будслаў», якая ў гэтым годзе ўпершыню з гэтага каталіцкага краю была арганізавана кс. Уладзіславам Сурвілам. Сёння пілігрымы, колькасць якіх 56, дойдуць да Ліпнішак.
«Кожны біскуп сам вызначае тэалагічную і сімвалічную сутнасць свайго герба», — распавёў Catholic.by новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі па тэлефоне. Аднак геральдыка — навука пра гербы — мае свае правілы і амаль тысячагадовыя традыцыі, якія нельга парушаць. Чаму яна дагэтуль важная для Касцёла?
23 чэрвеня ў Магілёўскім гарвыканкаме Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Магілёўскага гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым і намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Мялешкам. Падчас сустрэчы арцыбіскуп прадставіў уладам новапрызначанага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.
Святочныя мерапрыемствы ў гонар 125-годдзя святара і паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка) прайшлі 20 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы вёскі Засвір на Мядзельшчыне.
19–20 чэрвеня адбылася сустрэча працуючай моладзі і маладых сем’яў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Месца і стыль сустрэчы былі выбраны адмыслова, бо 10 гадоў таму гэтыя ж, тады яшчэ маленькія, хлопцы і дзяўчаты першы раз сабраліся на рэкалекцыі на беразе в. Нарач разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам.
16 чэрвеня адбылася пілігрымка дзяцей і моладзі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы ў Баранавічы і Нясвіж.
21 чэрвеня, у XII Звычайную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Уручэнне дыпломаў аб заканчэнні Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля адбылося 20 чэрвеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску.
13 чэрвеня падчас прысягі ваеннаслужачых 50-й змешанай авіяцыйнай базы ў Мачулішчах дэлегаваны Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам пробашч мінскай парафіі Св. Сымона і св. Алены ксёндз дэкан Уладзіслаў Завальнюк маліўся і благаслаўляў усіх прысутных.
У Год кансэкраванага жыцця гэта падзея падкрэслівае асаблівую лучнасць, якая існуе паміж законнікамі і законніцамі з Беларусі, да якіх належыць новапрызначаны біскуп, з асобай і паслугай Рымскага Пантыфіка.
Ва ўспамін св. Антонія Падуанскага дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў парафію ў Магілёве, дзе падчас Імшы ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі.
14 чэрвеня ў бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пры ўдзеле вялікай колькасці вернікаў з Бабруйска і ваколіц быў урачыста асвячаны новазбудаваны алтар Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу і абрад асвячэння алтара ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Канцэрт старадаўняй музыкі для лютні адбыўся 13 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.
13 чэрвеня штогадовыя ўрачыстасці св. Антонія на Серафінавай Гары каля Суціна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) сабралі мноства вернікаў з усёй Беларусі і з-за мяжы. Як і кожны год, у аддаленым лясным кутку Пухавіцкага раёна сабраліся вернікі, каб памаліцца аб вечным супакоі пахаваных тут продкаў і ўшанаваць памяць апекуна гэтага месца.