Пачастунак ад «Карытас» і бліны ад «Ala-Лашук» — дабрачынныя акцыі ў Будславе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.07.2010 02:59 |
Галоўная місія «Карытас» — прыходзіць да патрабуючых з дапамогай. Аднак тут маецца на ўвазе не толькі матэрыяльная дапамога, што, безумоўна, неабходна чалавеку для годнага існавання. Гаворка ідзе таксама пра духоўную дапамогу. У Будславе, можна думаць, духоўнаю падтрымкаю былі спагадлівыя ўсмешкі прадстаўнікоў місіі і іх прыязная размова. За ахвяраванні можна было таксама пачаставацца блінамі, якія прапаноўвала мінская парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат). Ахвяраванні будуць накіраваны на будаўніцтва касцёла ў мікрараёне Серабранка. Гэта святыня ўвойдзе ў гісторыю беларускай сталіцы як першы касцёл, пабудаваны за апошнія сто год. |
Фотарэпартаж |