Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымалі 56 вернікаў архідыяцэзіі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.05.2011 13:07 |
У гаміліі іерарх звярнуў увагу на тое, што змена вобліка зямлі распачынаецца з духоўнай змены самога чалавека. А для гэтага, па словах арцыпастыра, неабходна адкрыцца на дзеянне Святога Духа, дары якога мы атрымліваем у сакрамэнце канфірмацыі. Мітрапаліт нагадаў таксама пра неабходнасць хрысціянскага сведчання, беручы прыклад са св. Мікалая. Гэтае сведчанне павінна датычыць як спраў духоўнай сферы, так і дабрачыннай дзейнасці. «Сучасны свет патрабуе сведкаў Евангелля і маральнага жыцця. Ён таксама патрабуе дзейсных сведкаў адносна дапамогі патрабуючым. Дабрачынная дзейнасць праз аказанне падтрымкі патрабуючым у вырашэнні тэрміновых спраў дапамагае і ў справах духоўных. Яна становіцца свайго роду Евангеллем, рэалізаваным у жыцці », — адзначыў Мітрапаліт. |
Фотарэпартаж |