Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гурты «AVE» і «Подых Духа» выступілі ў Івянцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.08.2011 01:47

Першы дзень ІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі завяршыўся музычным канцэртам семінарыйных гуртоў «AVE» і «Подых Духа». Нягледзячы на тое, што гэта першыя іх выступленні ў Івянцы, семінарысты здолелі заахвоціць моладзь да гарачага супольнага праслаўлення Бога танцам і спевам. 

«Нашы песні маюць дзве асноўныя тэмы, — адзначае лідар гурта «AVE» кл. Дзмітрый Леўчык. — Адна з іх — тэма паклікання, як дыялог паміж Богам, які кліча, і чалавекам, які слухае голас свайго Стварыцеля. Другая тэма — Божая любоў, якая дадае шмат новага ў жыццё чалавека, змяняе яго. Кожная песня альбо кажа, што ты вельмі патрэбны Богу альбо што Ён цябе вельмі любіць».

«Сустрэча ў Івянцы, як мне здаецца, мае сваю атмасферу, сямейную. Заўважна натуральнасць, атмасфера прыемнага правядзення часу», — дадае кл. Дзмітрый Леўчык.

«Удзельнікам сустрэчы моладзі ў Івянцы хочацца сказаць, каб не баяліся развіваць таленты, дары, якія дае ім Бог, дзяліліся імі з іншымі, каб нічога не баяліся, — адзначае лідар гурта «Подых Духа» кл. Аляксандр Канановіч. — Падабаецца, што на гэтай сустрэчы спалучаецца малітва і адпачынак, гарачая атмасфера і добрая арганізацыя».

У онлайн-рэжыме канцэрт трансліраваўся на нашым сайце. Некаторыя пункты праграмы можна будзе ўбачыць і ў наступныя дні малітоўнай сустрэчы моладзі.

Святлана Жылевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.