Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі цвярозасці ў Баранавічах |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
05.03.2010 12:39 |
Ужо не першы раз дом айцоў Закона Місіянераў Божага слова (вербістаў) у Баранавічах гасцінна прымае ўдзельнікаў рэкалекцый цвярозасці. На гэты раз духоўныя практыкаванні для асоб і сем’яў, якія пакутуюць ад праблемы алкагалізму, сабралі звыш 80 удзельнікаў. Духоўным пастырам XIII Рэкалекцый цвярозасці, што адбываліся 26–28 лютага 2010 г., стаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Канферэнцыі і набажэнствы праводзілі а. Андрэй Урублеўскі CSsR (Гродна) і кс. Андрэй Бочар MS (Далёкія, Віцебская дыяцэзія). Удзельнікі мелі таксама мачымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння. У сёлетніх рэкалекцыях прыняў удзел музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне «Ave». Семінарысты не толькі ўпрыгожвалі сваім спевам літургію, але і мелі магчымасць пазнаёміцца з працай, якая праводзіцца ў Касцёле з такой групай вернікаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.