У Брэсце прайшла сустрэча моладзі на тэму «Эвалюцыя любові» |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
31.10.2011 13:43 |
29 кастрычніка 2011 г. у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі на тэму «Эвалюцыя любові», якая праводзілася пад кіраўніцтвам кс. Валянціна Ляўковiча. Падрыхтоўкай і арганізацыяй мерапрыемства займаўся кс. Юрый Варанко і маладыя вернiкi. Дзякуючы актыўнасці брэсцкай моладзi, першапачаткова абласная сустрэча мела «міжнародны» ўзровень і перавысіла чаканую колькасць гасцей у два разы. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 130 вернікаў з Польшчы, Украiны, Мінска, Баранавiч, Бярозы, Светлагорска, Ліды, Кобрына, Жабiнкi, Пружан, Шарашова, Воранава. Праграма сустрэчы была разлічана на ўвесь дзень духоўных практык з мэтай набліжэння да спазнання Божай любовi. Было таксама праслаўленне Бога спевам і глыбокая супольная малітва. Асноўнай задачай было не толькі разважанне над Божым словам падчас канферэнцыі, якую ў гэты дзень праводзіў кс. Валянцін Ляўковіч, але і фарміраванне ў сучаснай моладзі жадання адчуць дасканалую любоў да Бога і імкнення да рэалізацыі ў сваім жыцці асноваў хрысціянскай маралі. Замацаванню пачутага спрыяла праца ў групах, дзе кожны ўдзельнік меў магчымасць падзяліцца ўражаннямі і высновамі. Юлія Бязрукава |
Фотарэпартаж |