Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа Францішак: «Дастасоўвацца не да свету, але да Хрыста»
Слова Папы
31.08.2014 18:04

“Неабходна пастаянна абнаўляцца, чэрпаючы з жыватворчых сокаў Евангелля. А як гэта можна зрабіць на практыцы? Перш за ўсё штодзённа чытаючы і разважаючы над Евангеллем (…) Памятайце: вам будзе карысна заўсёды насіць у кішэні ці ў сумцы маленькае Евангелле і чытаць кожны дзень адзін з яго урыўкаў”, – сказаў вернікам Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 31 жніўня 2014 г.

 
Папа адказаў на іракскі «ліст, напісаны слязьмі»
Святы Айцец
30.08.2014 18:47

Папа Францішак патэлефанаваў кс. Бегнаму Бенокі, іракскаму святару, які служыць у лагеры для бежанцаў у Анкаве. Гэта быў адказ Пантыфіка на “ліст, напісаны слязьмі”, які ён атрымаў ад гэтага святара.

 
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі пробашча адзінай каталіцкай парафіі ў Сектары Газa
Святы Айцец
29.08.2014 16:27

29 жніўня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Доме св. Марты аргентынскага місіянера а. Хорхэ Эрнандэса — пробашча адзінай каталіцкай парафіі ў Сектары Газа, з якім абмеркаваў апошнія трагічныя падзеі палестынска-ізраільскага канфлікту.

 
Папа Францішак прызначыў новых біскупаў у Іспаніі
Святы Айцец
29.08.2014 12:45

28 жніўня Папа Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы кардынала Антоніа Марыі Роука Варэлы з пасады арцыбіскупа Мадрыдскага, у сувязі з дасягненнем іерархам пенсійнага ўзросту. На гэту пасаду Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа Карласа Асора Сьеру, да гэтага Мітрапаліта Валенсіі.

 
Пантыфік: «Падзелы ў хрысціянскіх супольнасцях — цяжкі грэх»
Святы Айцец
28.08.2014 11:36
«У хрысціянскіх супольнасцях, падзелы — гэта адзін з самых цяжкіх грахоў, таму што робіць іх знакам дзейнасці не Бога, але д’ябла, які па сваім вызначэнні, з’яўляецца тым, хто падзяляе, разбурае адносіны, сее забабоны. Падзелы ў хрысціянскай супольнасці — ці то ў школе, ці ў парафіі, асацыяцыі, паўсюль — гэта цяжкі грэх, бо з’яўляюцца дзейнасцю д’ябла».— адзначыў Папа Францішак.
 
У садах Ватыкана ўстановяць копію скульптуры Маці Божай Міласэрнасці з Кубы
Дзяржава Ватыкан
27.08.2014 15:11

Папа Францішак прывітаў групу кубінскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым з нагоды ўстанаўлення ў Ватыканскіх садах копіі статуэткі Маці Божай Міласэрнасці з Эль-Кобрэ — апякункі Кубы і адной з самых шанаваных і любімых кубінцамі фігурак Найсвяцейша Панны Марыі.

 
Ватыканскі дыпламат лічыць неабходным з боку міжнароднай супольнасці асудзіць гвалтоўныя дзеянні ісламістаў у Іраку, Сірыі і Нігерыі
Дзяржава Ватыкан
27.08.2014 12:17
На наступнай сесіі Рады па правах чалавека ААН кардынал Фернанда Філоні «зможа распавесці пра сваю місію ў Іраку», адзначыў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, выступаючы на “Сустрэчы за сяброўства паміж народамі”, якая праходзіць у італьянскім Рыміні.
 
Папа Францішак прывітаў вальдэнсаў і метадыстаў
Святы Айцец
25.08.2014 17:32

Папа Францішак скіраваў братэрскае прывітанне ўдзельнікам Сіноду вальдэнскіх і метадысцкіх Цэркваў Італіі, які пачаўся 24 жніўня 2014 г. у горадзе Торэ-Пелічэ, недалёка ад Турына. Гаворка ідзе пра першы падобны зварот Рымскага Пантыфіка ў гісторыі.

 
Пантыфік салідарны з бацькамі і блізкімі загінулага Джэймса Фоулі
Святы Айцец
25.08.2014 17:25

«Будзем маліцца аб спыненні насілля і аб світанку супакою і прымірэння для ўсіх членаў чалавечай сям’і», — напісаў Папа Францішак у прывітальным пасланні да ўдзельнікаў св. Імшы ў памяць аб варварскa забітым джыхадзістамі ў Іраку амерыканскім рэпарцёры Джэймсе Фоулі.

 
Дзень незалежнасці Украіны быў агорнуты малітвай Святога Айца
Святы Айцец
25.08.2014 10:37

Папа Францішак заклікаў маліцца аб міры ва Украіне, якая 24 жніўня адзначала Дзень незалежнасці. Звяртаючыся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”, Пантыфік заклікаў даверыць Пану Езусу і Маці Божай ўсю краіну і асабліва тых, хто пакутуе ад канфлікту.

 
Папа Францішак патэлефанаваў бацькам амерыканскага журналіста, забітага ў Іраку
Святы Айцец
22.08.2014 13:39

21 жніўня 2014 г. Папа Францішак патэлефанаваў бацькам амерыканскага рэпарцёра Джэймса Фоулі, варварскі забітага ісламскімі тэрарыстамі ў Іраку, каб выказаць ім сваю блізкасць і раздзяліць іх боль. Бацькі забітага журналіста былі вельмі ўзрушаны і ўдзячны Святому Айцу за падтрымку, распавёў амерыканскі езуіт а. Джэймс Марцін.

 
Папа сустрэўся са сваім спецыяльным пасланнікам у Ірак
Святы Айцец
22.08.2014 12:54

21 жніўня 2014 г. Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі кардынала Фернандо Філоні, свайго спецыяльнага пасланніка ў Ірак. Іерарх больш за тыдзень знаходзіўся ў гэтай краіне, несучы салідарнасць Святога Айца людзям, вымушаным пакінуць родныя дамы, каб ратавацца ад насілля з боку джыхадзістаў.

 
Завяршылася місія спецыяльнага пасланніка Папы ў Іраку
Дзяржава Ватыкан
20.08.2014 16:12

Падчас падарожжа Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю на акаўнце Пантыфіка ў “Твітэры” штодзённа з’яўляліся заклікі да міру ў Іраку і просьбы аб малітве за насельніцтва гэтай краіны. Кожны дзень Папа атрымліваў інфармацыю аб дзейнасці свайго спецыяльнага пасланніка ў Іраку кардынала Фернандо Філоні і маліўся за яго падчас Імшы ў катэдральным касцёле Сеула. 20 жніўня 2014 г. кардынал завяршыў сваю місію ў Іраку і вярнуўся ў Рым.

 
Папа распавёў пра апостальскае падарожжа ў Паўднёвую Карэю
Слова Папы
20.08.2014 12:52

20 жніўня 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI Папа Францішак расказаў пра сваё апостальскае падарожжа ў Паўднёвую Карэю, якое здзейсніў 13-18 жніўня 2014 г. “Я меў магчымасць наведаць малады і дынамічны Касцёл, заснаваны на сведчанні мучанікаў і натхнёны місійным духам, у краіне, дзе сустракаюцца старажытныя азіяцкія культуры і вечная навізна Евангелля”, - сказаў Папа.

 
Святы Айцец просіць аб малітве за яго загінуўшых сваякоў
Святы Айцец
19.08.2014 17:38

Папа Францішак глыбока засмучаны смерцю жонкі і двух дзяцей свайго пляменніка Эмануэля Гарасія Берголіо – 37-гадовай Валерыі Кармоны, 2-гадовага Хасэ і 8-месячнага Антоніо, якія загінулі ў выніку дарожнага здарэння ноччу 19 жніўня 2014 г. Пляменнік Папы, які з’яўляецца сынам яго брата, знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

 
<< Першая < Папярэдняя 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 Наступная > Апошняя >>

Старонка 122 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.