Папа Францішак адмовіўся сустрэцца з нелегальнымі мігрантамі, якія шукалі ўкрыцця ў рымскай базыліцы Св. Марыі Маджорэ, бо ён на жадае быць уцягнутым у дзяржаўную палітыку Італіі, паведаміла выданне The Tablet.
Тры пакліканні аднаго чалавека: падрыхтаваць прыйсце Бога, распазнаць Яго і дазволіць Яму расці, за кошт ўласнага прыніжэння. Таксама і кожны хрысціянін павінен абвяшчаць і рыхтаваць дарогу не сабе, але Пану. Павінен умець адрозніваць праўду ад таго, што ёй не з’яўляецца. Павінен быць здольным прынізіцца, каб Пан рос ў сэрцах і душах іншых, заклікаў Папа Францішак.
Хто асуджае бліжняга — памыляецца, і ў выніку сам будзе асуджаны такім жа чынам, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 23 чэрвеня.
“Дзякуючы Езусу і Яго Святому Духу таксама нашае жыццё становіцца “ламаным хлебам” для нашых братоў. Так жывучы, мы адкрываем сапраўдную радасць. Радасць станавіцца падарункам, каб абмяняцца вялікім дарам, які мы атрымалі першымі, без нашых заслуг”, - адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 22 чэрвеня.
У межах візіту ў дыяцэзію Касана-ала-Ёніё (Італія) 21 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся з духавенствам дыяцэзіі. Сустрэча адбылася ў мясцовым архікатэдральным касцёле.
Час абедзенага перапынку падчас візіту ў Калабрыю (Італія) 21 чэрвеня Папа Францішак правёў у кампаніі бедных, аб якіх клапоціцца мясцовы “Caritas”, і маладых людзей, якія праходзяць лячэнне ад наркатычнай залежнасці. Абед прайшоў у семінарыі ў Касана-ала-Ёніё.
Зняволенне ў турме павінна спрыяць эфектыўнай рэінтэграцыі былых асуджаных у грамадства; калі гэтай мэтай грэбаваць, то яно стане толькі прыладай пакарання і помсты, што з’яўляецца шкодным як для індывідуума, так і для ўсёй супольнасці, - з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да амаль двухсот мужчын і жанчын, адбываючых пакаранне ў турме “Разэта Сіска” ў Кастравілары, і персанала ўстановы. Візіт у турму стаў першым у праграме падарожжа Святога Айца ў Калабрыю.
21 чэрвеня Святы Айцец наведаў невялікі палеатыўны цэнтр “Святы Джузэпэ Маскаці” ў Касана-ала-Ёніё. Папа Францішак пачаў душпастырскі візіт на поўдзень Італіі.
Папа Францішак рашуча выступіў супраць легалізацыі так званых “лёгкіх наркотыкаў”. 20 чэрвеня Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі Міжнароднай канферэнцыі праваахоўных органаў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, якая 17-19 чэрвеня праходзіла ў Рыме.
«Але ежу, якая насычае па-сапраўднаму нам дае толькі Пан. Яна адрозная ад іншых і магчыма нам падаецца не такой смачнай, як прапануе свет. Тады мы марым пра іншы пасілак, як яўрэі ў пустыні, якія шкадавалі аб мясе і цыбулях, якія елі ў Егіпце, але забываліcя пра тое, што спажывалі іх за сталом рабства», — падкрэсліў Святы Айцец.
Быць людзьмі, якія нясуць благаслаўленне ўсім народам зямлі – гэта, паводле Папы Францішка, адна з мэтаў існавання Касцёла. Новы цыкл катэхез, прысвечаны сутнасці Касцёла, пачаў 18 чэрвеня 2014 г. Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён прызнаўся, што будзе дзяліцца сваімі разважаннямі «як сын, які апавядае пра маці або пра ўласную сям’ю».
Папа Францішак нагадаў, што 20 чэрвеня 2014 г. будзе адзначацца Сусветны дзень бежанца, які міжнародная супольнасць прысвяціла людзям, вымушаным пакінуць родную зямлю і ўцякаць ад канфліктаў і пераследаў.
«Карупцыянер выклікае гнеў Бога і абражае народ Божы», — падкрэсліў Папа Францішак 17 чэрвеня 2014 г. падчас ранішняй св. Імшы. Ён звярнуўся да гісторыі біблійнага Набота, які стаў ахвярай караля Ахаба і заявіў, што для карупцыянераў ёсць толькі адно выйсце «прасіць прабачэння», у адваротным выпадку прыйдзецца сутыкнуцца з Божым гневам.