Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Агучаны падрабязнасці фінансавай рэформы Апостальскай Сталіцы
Дзяржава Ватыкан
09.07.2014 15:17

Кіраўнік новастворанага Сакратарыяту па эканамічных пытаннях кардынал Джордж Пэл паведаміў 9 ліпеня 2014 г. аб зменах, якія закрануць ватыканскія ўстановы. Іх мэтай з’яўляецца “ліквідацыя выяўленых недахопаў і рызык” і “стварэнне новай платформы для паляпшэння эканамічнага кіравання ў будучыні”.

 
Папа зацвердзіў рашэнні па беатыфікацыйных справах
Святы Айцец
09.07.2014 12:40

8 ліпеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амато Папа Францішак зацвердзіў сем дэкрэтаў, якія датычацца прызнання гераічнасці цнотаў кандыдатаў да беатыфікацыі.

 
«Я не пацярплю шкоды, нанесенай кімсьці непаўналетняй асобе»: Папа сустрэўся з ахвярамі сексуальнага злоўжывання духавенства
Святы Айцец
07.07.2014 16:09

“Я пакорліва прашу прабачэння”, - сказаў Папа Францішак асобам, якія ў дзяцінстве сталі ахвярамі сексуальнага злоўжывання духавенства. 7 ліпеня 2014 г. яны прынялі ўдзел у ранішняй Імшы, якую Пантыфік цэлебраваў у капліцы Дома св. Марты.

 
Папа заклікаў Еўрасаюз уключыцца ў выратаванне бежанцаў
Святы Айцец
07.07.2014 12:51

Папа Францішак асудзіў “логіку абыякавасці” ў адносінах да мігрантаў у пасланні з нагоды першай гадавіны свайго візіту на італьянскі востраў Лампедуза. Па словах Пантыфіка, драма гэтых людзей паглыбляецца, яны працягваюць паміраць, ратуючыся ад галечы, войнаў і канфліктаў.

 
Папа Францішак: «Мы пакліканы стаць падтрымкай і суцяшэннем для братоў»
Слова Папы
07.07.2014 12:11

“Атрымаўшы падтрымку і суцяшэнне Хрыста, мы пакліканы са свайго боку стаць падтрымкай і суцяшэннем для братоў праз лагоднае і пакорнае стаўленне да іх, наследуючы Настаўніка”, - сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 6 ліпеня на плошчы св. Пятра.

 
Пантыфік да моладзі ў Кастэльпетроза: «Імкніцеся да шчасця!»
Святы Айцец
06.07.2014 16:29

“Культура часовасці не бярэ пад увагу нашай свабоды, але пазбаўляе нас нашага сапраўднага прызначэння, нашых мэтаў, самых сапраўдных і аўтэнтычных. Гэта жыццё фрагментаванае”, - звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з моладдзю ў Кастэльпетроза. 5 ліпеня праходзіў візіт Папы Францішка ў італьянскі рэгіён Малізэ.

 
Папа на Імшы ў рэгіёне Малізэ: «Сёння ад Касцёла чакаюць дапамогі перад тварам матэрыяльнай і духоўнай беднасці»
Святы Айцец
06.07.2014 16:20

5 ліпеня ў межах візіту ў італьянскі рэгіён Малізэ Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю на стадыёне ў Кампабаса. “Заклікаю ўсіх вас, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, трываць на сваёй дарозе, застаючыся на служэнні Богу, служачы сваім братам і распаўсюджваючы культуру салідарнасці ва ўсім свеце”, - сказаў Пантыфік падчас Імшы.

 
Папа Францішак да галандскай моладзі: жыць ці марнець?
Святы Айцец
02.07.2014 16:57

У запаведзях благаславенстваў вы можаце знайсці «новую, няўзмутненую і насычаную» праграму жыцця, - падкрэсліў Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Фестывалю галандскай каталіцкай моладзі, які прайшоў у гэтыя дні ў абацтве Марыенкрон ў Ніёкёйцы. Святы Айцец накіраваў асаблівае пасланне з нагоды моладзевага свята, заклікаючы юнакоў і дзяўчат «думаць грандыёзна», прытрымліваючыся прыкладу благаслаўлёнага П'ерджорджо Фрасаці, які не абмяжоўваўся «марненнем».

 
Святы Айцец наведае «забыты куток Італіі», дзе пануе драматычная сітуацыя беспрацоўя
Святы Айцец
02.07.2014 16:23

Буйная падзея чакае 5 ліпеня італьянскі рэгіён Малізэ, які лічыцца перыферыяй краіны. Сюды прыбудзе Папа Францішак. Як і яго візіты на востраў бежанцаў Лампедузу, у эканамічна слабой Сардзініі, або ў апору арганізаванай злачыннасці Калабрыю, гэта падарожжа нараджае вялікія надзеі.

 
Пантыфік выступае за поўнае разбраенне
Святы Айцец
02.07.2014 16:03
Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі па Канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, якая праходзіла ў Мазамбіку. Пантыфік лічыць, што супрацьпяхотныя міны з’яўляюцца зброяй подлых баязліўцаў, відам узбраення бесчалавечнага і безадказнага. Нанесеная ім шкода нагадвае нам, што выкарыстанне зброі, асабліва супрацьпяхотных мін, гэта паражэнне для ўсіх.
 
Папа Францішак да новых Мітрапалітаў: чаго мы баімся?
Святы Айцец
30.06.2014 16:41

«Ці баімся мы? Чаго мы баімся? І калі баімся, куды хаваемся ў нашым душпастырскім жыцці ў пошуках бяспекі? Можа шукаем падтрымкі тых, хто мае ўладу ў гэтым свеце? Ці паддаёмся памылцы ганарыстасці, імкнучыся да ўзнагарод і прызнання, і нам здаецца, што там мы ў бяспецы? У чым мы шукаем нашай бяспекі?», — такія пытанні паставіў 29 чэрвеня 2014 г., ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Папа Францішак перад арцыбіскупамі мітрапалітамі.

 
Святы Айцец: у любові Стварыцеля няма ані грама пасіўнасці
Святы Айцец
27.06.2014 17:18

Паводле слоў Святога Айца, у любові Стварыцеля да сваіх стварэнняў няма ані граму пасіўнасці: Ён не чакае – а дае, не кажа – а робіць. На думку Пантыфіка, існуюць дзве рысы любові. Першая заключаецца ў тым, каб больш даваць, чым браць. Другая: больш любові ў справах, чым у словах. Любоў заўсёды перадаецца і атрымліваецца ад тых, хто нас любіць, яна заўсёды ажыўляе і дазваляе расці, падкрэсліў Святы Айцец.

 
Пантыфік ўручыць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам
Святы Айцец
27.06.2014 16:34

29 чэрвеня 2014 г. Папа Францішак урычыць паліі 24 новым арцыбіскупам Мітрапалітам. Яшчэ 3 іерархі атрымаюць гэты элемент літургічнага адзення пазней. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. Ён уяўляе сабой вузкую стужку з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Пантыфік ўручае паліі прызначаным за мінулы год арцыбіскупам Мітрапалітам традыцыйна ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, якая адзначаецца 29 чэрвеня.

 
Папа Францішак сустрэўся з групай маладых астраномаў
Святы Айцец
26.06.2014 16:53
26 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся з групай маладых астраномаў, якія прымалі ўдзел у сёлетняй летняй школе, арганізаванай пры Ватыканскай абсерваторыі. «На працягу амаль цэлага месяца вы былі заняты не толькі вывучэннем галактык, пад кіраўніцтвам экспертаў у гэтай сферы, але таксама дзяліліся вашымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі, даючы цудоўнае сведчанне дыялога і гарманічнага суіснавання», - адзначыў Пантыфік.
 
Назіральнік Святога Пасаду пры ААН: сям’я – не рэліквія мінулага
Дзяржава Ватыкан
26.06.2014 09:56

«Сям’я – гэта фундаментальная ячэйка чалавечага грамадства», нагадаў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, выступаючы на 26-й сесіі Рады па правах чалавека. Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што «сям’я працягвае дэманстраваць большы запал» у параўнанні з сілай тых, хто спрабуе яе знішчыць «як рэліквію мінулага, перашкоду для эмансіпацыі індывідуума або стварэння свабоднага, шчаслівага і роўнага грамадства».

 
<< Першая < Папярэдняя 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 Наступная > Апошняя >>

Старонка 127 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.