«Так зможам па-сапраўднаму радавацца з тымі, хто радуецца, плакаць з
тымі, хто плача, быць блізка да тых, хто самотны ці ўстрывожаны,
папраўляць таго, хто памыляецца, суцяшаць таго, хто сумны, прымаць і
дапамагаць тым, хто ў патрэбе. Існуе глыбокая сувязь паміж пабожнасцю і
пакорай. Дар пабожнасці, які дае нам Святы Дух, робіць нас пакорнымі,
спакойнымі, церпялівымі, прыміранымі з Богам, ставіць на пакорную службу
іншым», — адзначыў Пантыфік.