Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа Францішак: «Бог глядзіць на “поле” жыцця кожнага чалавека з цярплівасцю і міласэрнасцю»
Слова Папы
21.07.2014 12:27

«Бог глядзіць на “поле” жыцця кожнага чалавека з цярплівасцю і міласэрнасцю. Ён бачыць нашмат лепш нашы бруд і зло. Але бачыць таксама і насенне дабра і чакае з надзеяй, што яно ўзрасце», - адзначыў Папа Францішак 20 ліпеня 2014 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра.

 
Папа Францішак даслаў электронны ліст пробашчу адзінай парафіі ў сектары Газа
Святы Айцец
20.07.2014 20:54

“Дарагі брат! Я атрымаў паведамленне праз кс. Марыё Карнёлі. Я выказваю сваю блізкасць табе, сёстрам і ўсёй каталіцкай супольнасці. Я суправаджаю вас сваёй малітвай і блізкасцю. Няхай Езус благаславіць вас і Маці Божая вас абараняе. З братэрскім прывітаннем! Францішак” - гэта тэкст электроннага ліста, які Папа даслаў пробашчу адзінай каталіцкай парафіі ў сектары Газа айцу Хорхе Эрнандэсу. Паведамленне прыйшло да яго 17 ліпеня, якраз перад канцом так званага перамір’я паміж ваюючымі бакамі і пачаткам наземнай аперацыі ізраільскіх войскаў у гэтым раёне.

 
Папа заклікаў працягваць маліцца за спыненне канфліктаў на Блізкім Усходзе і ва Украіне
Святы Айцец
20.07.2014 15:11

Папа Францішак прызнаўся, што “з заклапочанасцю” ўспрыняў навіны, якія прыходзяць з хрысціянскіх супольнасцяў у іракскім Масуле і іншых частак Блізкага Усходу. Як адзначыў Пантыфік 20 ліпеня пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, гэта месцы, дзе паслядоўнікі Хрыста з самага пачатку хрысціянства жылі са сваімі суграмадзянамі, прапаноўваючы істотны ўклад у дабро грамадства, а цяпер вымушаны пакідаць свае дамы і ўцякаць ад насілля.

 
Папа спачувае ў сувязі з крушэннем малайзійскага пасажырскага самалёта
Святы Айцец
18.07.2014 16:38

Святы Айцец Францішак са смуткам успрыняў навіну аб крушэнні самалёта «Malaysian Airlines» на ўсходзе Украіны — рэгіёне, дзе адбываецца супрацьстаянне. У спецыяльнай заяве Прэс-службы Святога Пасаду гаворыцца, што Пантыфік узносіць малітвы за шматлікіх ахвяр інцыдэнту і іх родных. 

 
Папа ў тэлефонных размовах з Шымонам Перэсам і Махмудам Абасам падзяліўся занепакоенасцю з нагоды канфліктнай сітуацыі
Святы Айцец
18.07.2014 16:09

Пасля “сардэчнага закліку” ў мінулую нядзелю да працягу малітвы за мір на Святой Зямлі Папа Францішак 18 ліпеня асабіста патэлефанаваў прэзідэнтам Шымону Перэсу і Махмуду Абасу, каб падзяліцца сваёй вельмі сур’ёзнай занепакоенасцю з нагоды цяперашняй канфліктнай сітуацыі, якая закранула асаблівым чынам сектар Газа.

 
Дзяржсакратар Папы Францішка: «Мігранты — аблічча Хрыста, які пакутуе»
Дзяржава Ватыкан
17.07.2014 15:22

Нацыянальныя межы становяцца ўсё больш адкрытымі для грошай і тавараў і ўсё больш і больш закрытымі для людзей. Між тым, мігранты — гэта аблічча Хрыста, які пакутуе, падкрэсліў кардынал Пьетро Паралін, Дзяржсакратар Папы Францішка. 16 ліпеня іерарх узначаліў святую Імшу ў базыліцы Маці Божай Гвадэлупскай у Мехіка.

 
Святы Пасад занепакоены сітуацыяй вакол гандлю чалавечымі органамі
Дзяржава Ватыкан
16.07.2014 18:02

Людзі з бедных краін, у тым ліку дзеці, часта выкарыстоўваюцца арганізаванай злачыннасцю для гандлю органамі, папярэджвае ватыканская газета «L’Osservatore Romano» ў сваёй нямецкамоўнай версіі.

 
Папу Францішка ў чарговы раз запрасілі наведаць Мексіку
Святы Айцец
16.07.2014 16:22
Да Папы Францішка з чарговым запрашэннем наведаць Мексіку звярнуўся Прэзідэнт краіны Энрыке Пенья Ньета. Ён перадаў запрашэнне падчас сустрэчы з Дзяржсакратаром кардыналам Пьетро Паралінам, які прабываў там з афіцыйным візітам.
 
Святы Айцец да эканамістаў: выратаваць чалавека і надаць яму ізноў цэнтральнае месца
Святы Айцец
14.07.2014 16:35

Папа Францішак выказаў шкадаванне з нагоды нізкай нараджальнасці ў многіх еўрапейскіх краінах. Адмова мець дзяцей з’яўляецца часткай «культуры адходаў», якая адчужае ўсё, што непасрэдна не прыносіць матэрыяльнай выгады, сказаў Святы Айцец, выступаючы 12 ліпеня перад удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі ў Ватыкане на тэму глабальнай эканомікі.

 
Папа Францішак: «Станавіцца плённай зямлёй для Божага слова»
Слова Папы
14.07.2014 15:25

“Мы з’яўляемся зямлёй, на якую Пан нястомна кідае зерне свайго Слова і сваю любоў. З якім стаўленнем мы яго прымаем?” – гэта казаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 13 ліпеня 2014 г.

 
Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй на Святой Зямлі
Святы Айцец
13.07.2014 21:12

13 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак прызнаўся, што з глыбокай заклапочанасцю сочыць за “трагічнымі падзеямі апошніх дзён” на Святой Зямлі. “Я яшчэ маю жывой у памяці сустрэчу, якая адбылася 8 чэрвеня 2014 г. з удзелам Патрыярха Барталамея, Прэзідэнта Перэса і Прэзідэнта Абаса, калі мы разам прасілі дару міру і слухалі заклік да спынення спіралі нянавісці і гвалту”, - сказаў Пантыфік.

 
Новы кіраўнік Ватыканскага банка агучыў задачы і прыярытэты сваёй працы
Дзяржава Ватыкан
11.07.2014 16:09
Асобам, адказным у Ватыкане за фінансавыя справы, на думку новага кіраўніка Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банка) французскага фінансіста Жана-Батыста дэ Франсю, не заўсёды хапала вопыту. У гэтай сферы часта былі занятыя прадстаўнікі духавенства, якія не мелі адпаведных навыкаў. Яны проста былі не ў стане сачыць і ісці ў нагу са зменамі ў сусветнай фінансавай сістэме, прызнаўся новы дырэктар у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.
 
Фінал Кубка свету будзе без Бэнэдыкта XVI
Дзяржава Ватыкан
11.07.2014 14:34
Прадстаўнік Святога Пасаду выключыў магчымасць, што Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI будзе глядзець трансляцыю фіналу Чэмпіянату свету па футболе, у якім згуляюць нацыянальныя каманды Германіі і Аргенціны. «Мне здаецца гэта немагчымым», — заявіў а. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, спасылаючыся на меркаванне СМІ, што Папа Францішак і яго папярэднік маглі б разам заўзець за футбалістаў сваіх краін.
 
Пантыфік заклікаў да братэрства ў спорце
Святы Айцец
10.07.2014 17:18
Папа Францішак у сваёй малітоўнай інтэнцыі на ліпень ускосна спасылаецца на Чэмпіянат свету па футболе, які завершыцца ў бліжэйшую нядзелю ў Бразіліі. «Спорт заўсёды павінен быць магчымасцю для братэрства і чалавечага росту», - гучыць папская інтэнцыя, скіраваная да ўсіх католікаў. Другая інтэнцыя Папы тычыцца ролі свецкіх у Касцёле і евангелізацыі.
 
Святы Айцец сустрэнецца з пратэстанцкім пастарам
Святы Айцец
10.07.2014 17:09

Папа Францішак здзейcніць прыватны візіт у Казерту недалёка ад Неапаля. Ён запланаваны на 26 ліпеня 2014 г., праінфармаваў 10 ліпеня кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Падставай да падарожжа стала сустрэча Святога Айца з пратэстанцкімі пастарамі, якая адбылася ў мінулым месяцы ў Рыме.

 
<< Першая < Папярэдняя 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 Наступная > Апошняя >>

Старонка 126 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.