Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец: «Будаваць мір вакол сябе»
Святы Айцец
08.09.2016 14:22

«Прасіць у Бога аб “мудрасці”, каб будаваць мір вакол сябе, бо менавіта праз маленькія штодзённыя жэсты ўзнікае магчымасць для дасягнення міру ва ўсім свеце», заклікаў Папа Францішак 8 верасня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане – першай пасля перыяду летняга адпачынку.

 
Прадстаўлены каляндар цэлебрацый Папы на верасень-лістапад
Святы Айцец
08.09.2016 13:47

На працягу бліжэйшых трох месяцаў Папа Францішак здзейсніць некалькі Апостальскіх падарожжаў, кананізуе сем благаслаўлёных і правядзе апошнія сустрэчы ў рамках Юбілейнага Годa Міласэрнасці.

 
Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы распавёў аб працы ватыканскіх СМІ
Дзяржава Ватыкан
08.09.2016 12:12

У эпоху сацыяльных сетак, якая характарызуецца хуткасцю, важна, каб Зала Друку паведамляла навіны не толькі ясна і дакладна, але і як мага хутчэй.

 
Пантыфік заклікаў пазбаўляцца няправільных вобразаў Бога
Слова Папы
07.09.2016 14:24

«Бог не паслаў свайго Сына ў свет, каб пакараць грэшнікаў і знішчыць дрэнных, але каб яны ўбачылі знакі Божай дабрыні і змаглі знайсці шлях да навяртання», — адзначыў Папа Францішак 7 верасня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

 
Прадстаўнік Ватыкана прыняў удзел у сустрэчы ўдзельнікаў АБСЕ
Дзяржава Ватыкан
07.09.2016 12:13

Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якая прайшла 1 верасня ў Патсдаме па ініцыятыве Дзеючага старшыні АБСЕ Федэральнага міністра замежных спраў Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера.

 
Папа да харчовых структур ААН: прыклад Маці Тэрэзы натхняе ў барацьбе з голадам
Святы Айцец
07.09.2016 10:42

Папа Францішак выказаў пажаданне, каб прыклад Маці Тэрэзы служыў натхненнем у барацьбе з голадам і беднасцю ў свеце. З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да кіраўніка Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Жазэ Грацыяна да Сілвы і выканаўчага дырэктара Сусветнай харчовай праграмы Эртарын Кузін.

 
Пантыфік прыняў прэзідэнта шпіталя «Дзіцятка Езуса»
Дзяржава Ватыкан
06.09.2016 18:07

6 верасня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта ватыканскага педыятрычнага шпіталя «Дзіцятка Езуса» Марыэлу Энок. Сустрэча прайшла ў Доме св. Марты — цяперашняй рэзідэнтыі Папы. Святы Айцец з цікавасцю выслухаў сваю суразмоўцу і пажадаў, каб бальніца ўсё больш станавілася «вялікай справай міласэрнасці».

 
Апублікаваны дэвіз і лагатып апостальскай паездкі папы Францішка ў Азербайджан
Святы Айцец
06.09.2016 17:46

«Усе мы — браты»: такі дэвіз будучай паездкі папы Францішка ў Азербайджан у межах апостальскага візіта з 30 верасня па 2 кастрычніка, які ўключае таксама Грузію.

 
Рым: у Папскім універсітэце праходзіць семінар для журналістаў
Дзяржава Ватыкан
05.09.2016 15:18

Дапамагчы прафесійна «апавядаць пра каталіцтва ў эпоху Францішка» пакліканы вучэбны семінар для журналістаў, які 5–11 верасня 2016 г. праходзіць у Папскім універсітэце Святога Крыжа. У форуме прымаюць удзел 40 прадстаўнікоў СМІ з 18 краін свету.

 
Папа заклікаў маліцца за місіянераў, якія загінулі або падвергліся насіллю
Святы Айцец
04.09.2016 21:16

Перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 4 верасня, на заканчэнне ўрачыстай Эўхарыстыі, падчас якой была кананізавана Маці Тэрэза з Калькуты, Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца за каталіцкіх місіянераў, якія загінулі або падвергліся насіллю падчас свайго служэння ў розных частках свету.

 
Маці Тэрэза з Калькуты — святая
Святы Айцец
04.09.2016 18:02

4 верасня падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра Папа Францішак кананізаваў Маці Тэрэзу з Калькуты — заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові.

 
Папа Францішак: Да «рэвалюцыі пяшчотнасці» праз прыклад Маці Тэрэзы
Святы Айцец
03.09.2016 18:17

Папа Францішак звярнуўся з пасланнем да ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіума, прысвечанага постаці Маці Тэрэзы з Калькуты, арганізаванага ў Рыме інфармацыйным агенцтвам «Asianews».

 
Пантыфік: Касцёлу нельга адводзіць позірк ад шматлікіх формаў беднасці
Слова Папы
03.09.2016 17:34

Хрысціянін не можа абыякава праходзіць побач з патрабуючым дапамогі і думаць, што яго сумленне ў парадку, толькі таму, што ён памаліўся ці схадзіў на Імшу ў нядзелю, адзначыў Папа на спецыяльнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 верасня з нагоды Юбілею работнікаў і валанцёраў дабрачынных арганізацый.

 
Папа прыняў на аўдыенцыі футбалістаў клубаў «Рома» і «Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра»
Святы Айцец
02.09.2016 17:04

2 верасня ў Клементыйскай Зале Апостальскага палаца Ватыкана Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі футбалістаў італьянскага клуба «Рома» і аргенцінскага «Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра», даўнім заўзятарам якога з’яўляецца.

 
Пантыфік рады ўсталяванню міру ў Калумбіі
Святы Айцец
02.09.2016 16:04

Папа Францішак з радасцю прыняў навіну аб заканчэнні перамоваў паміж калумбійскім урадам і левай арганізацыяй «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» пасля «інтэнсіўнага працэсу, які адбываўся цягам некалькіх апошніх гадоў».

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 27 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.