Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Рым: кангрэс, прысвечаны ролі каталіцкіх школаў у грамадскім жыцці Еўропы
Святы Айцец
03.12.2008 16:10
З 30 лістапада па 2 снежня 2008 г. у Рыме адбываўся кангрэс, прысвечаны ролі каталіцкіх школаў на публічнай арэне Еўропы. Яе арганізатарам з’яўляецца Камісія па справах катэхезы, школаў і універсітэтаў пры Радзе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім камітэтам каталіцкай адукацыі і Епіскапатам Італіі.
 
Бэнэдыкт XVI: Бог дае нам свой час
Святы Айцец
01.12.2008 20:05
«Калі ў шалёным рытме штодзённага жыцця ўсім не хапае часу, Касцёл прыходзіць з добраю навінай: Бог дае нам свой час. Калі мы, захопленыя хуткаплынным жыццём, не знаходзім або не хочам знаходзіць часу для Бога, — Ён мае час для нас», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 30 лістапада 2008 г.
 
Ватыкан: Пласіда Дамінга прадставіў новыя песні на словы Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
01.12.2008 16:16
28 лістапада 2008 г. вядомы іспанскі тэнар Пласіда Дамінга прэзентаваў у прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы свой новы дыск пад назвай «Amore infinito» («Бязмежная любоў»). У яго ўвайшлі песні на словы Караля Вайтылы, музыку да якіх напісалі вядомыя музыканты.
 
Ватыкан: Галілей — вучоны глыбокай веры
Святы Айцец
28.11.2008 18:02
На сувязь паміж навукай і глыбокай верай указаў Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас кангрэсу, які 26 лістапада 2008 г. распачаўся ў Рыме. Кангрэс прысвечаны развіццю навукі за перыяд 400 гадоў пасля выкарыстання Галілеем тэлескопу для назірання за зоркамі, планетамі і месяцам. Кардынал таксама нагадаў, што 2009 г. абвешчаны ААН годам Галілея — айца сучаснай навукі.
 
Бэнэдыкт XVI маліўся за ахвяраў тэрарыстычных актаў у Бамбеі
Святы Айцец
28.11.2008 17:06
Бэнэдыкт XVI асудзіў тэрарыстычныя акты ў Бамбеі (Індыя) і заахвоціў да малітвы ў інтэнцыі іх ахвяраў. Ад імя Пантыфіка спачувальную тэлеграму на адрас арцыбіскупа Бамбея кардынала Освальда Грасіяса даслаў Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Святы Айцец таксама запэўніў аб тым, што моліцца ў інтэнцыі «вечнага адпачынку душаў ахвяраў» і «просіць Бога аб моцы і суцяшэнні для параненых і тых, хто сёння ў жалобе».
 
Армянская Апостальская Царква прапануе супольнае святкаванне Вялікадня
Святы Айцец
27.11.2008 16:19
Паводле паведамлення інфармацыйнага бюлетэня Армянскай Апостальскай Царквы, 25 лістапада 2008 г. Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І падчас сваёй сустрэчы з Бэнэдыктам XVI закрануў пытанне пра святкаванне Вялікадня ў адзін дзень усімі хрысціянамі, а таксама ўстанаўленне супольнага ўспаміну мучанікаў хрысціянства. Пры гэтым нагадваецца, што розніца датаў — вынік выкарыстання розных календароў хрысціянамі Усходу (юліянскі) і Захаду (грыгарыянскі).
 
Ватыкан: новы фотаальбом, прысвечаны апошнім гадам жыцця Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
27.11.2008 16:16
У Ватыкане выдадзены новы фотаальбом, прысвечаны Яну Паўлу ІІ, дзе адлюстравана праца апошніх пяці гадоў жыцця Пантыфіка. У альбоме змешчаны, між іншым, апошні фотаздымак Яна Паўла ІІ, зроблены пры жыцці: з адчыненага акна Пантыфік глядзіць на плошчу Святога Пятра.
 
Бэнэдыкт XVI перасцерагае ад падзелаў у Касцёле
Святы Айцец
26.11.2008 20:39
Вучэнню святога Паўла пра значэнне веры і ўчынкаў для апраўдання прысвяціў сваю катэхезу Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 26 лістапада 2008 г. Святы Айцец перасцярог ад катастрафічных наступстваў веры, поруч з якой няма любові, а таксама ад падзелаў у Касцёле. У аўдыенцыі прыняў удзел Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І, які ў гэтыя дні знаходзіцца з афіцыйным візітам у Ватыкане.
 
Эма Томпсан пракансультавалася з Ватыканам
Святы Айцец
25.11.2008 20:39
Вядомая брытанская актрыса, а таксама перакананая атэістка Эмма Томпсан, рыхтуючыся да сваёй новай ролі, пракансультавалася па тэлефоне з Ватыканам. «Я пазваніла, прадставілася і сказала, што ў новым фільме буду іграць каталічку, і таму прашу аб дапамозе», — паведаміла Эма Томпсан у размове з журналістам нямецкага выдання «Frankfurter Rundschau».
 
Ватыкан: сонечныя батарэі на даху залы Паўла VI
Святы Айцец
25.11.2008 19:51
У сераду 26 лістапада 2008 г. у сядзібе Папскай Акадэміі Навук у Ватыканскіх садах адбудзецца ўрачыстае адкрыццё сонечных батарэй на даху залы Паўла VI. Ва ўрачыстасці, між іншым, прыме ўдзел італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, Карла Руббіа.
 
Бэнэдыкт XVI пра экуменічны дыялог з армянамі і пра пераслед хрысціянаў на Блізкім Усходзе
Святы Айцец
25.11.2008 16:01
Тэму хрысціянскага сведчання ўзняў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, прымаючы ў Ватыкане Армянскага Каталікоса Вялікага Дома Кілікійскага Арама І. Пантыфік адзначыў, што шматлікія армянскія святыя і мучанікі на працягу вякоў давалі сведчанне сваёй веры, а асабліва ў часы трагічнага пераследу ў ХХ стагоддзі.
 
Армянскі Каталікос Арам І прыбыў у Ватыкан
Святы Айцец
24.11.2008 18:21
Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І, рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Ліванскай Рэспубліцы (Блізкі Усход), 24 лістапада 2008 г. прыбыў у Ватыкан з афіцыйным візітам па запрашэнні Бэнэдыкта XVI. Акрамя дзвюх сустрэчаў са Святым Айцом праграма візіту прадугледжвае размовы са старшынёю Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Вальтэрам Касперам.
 
Ватыкан: прафесар эканомікі з Паўднёвай Карэі — фінансавы рэвізор Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
24.11.2008 18:15
22 лістапада 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў прафесара эканомікі з Паўднёвай Карэі Томаса Хана Хонг-Суна фінансавым рэвізорам у Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.
 
Ватыкан: важныя падзеі з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя месяцы
Святы Айцец
24.11.2008 16:52
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы абвясціла спіс цэлебрацый, якія ў бліжэйшыя месяцы ўзначаліць Бэнэдыкт XVI. 29 лістапада 2008 г. а 17 гадзіне ў ватыканскай базыліцы Пантыфік узначаліць Нешпары І Нядзелі Адвэнту. На наступны дзень ён наведае рымскую базіліку св. Лаўрэнція за мурамі (San Lorenzo fuori le Mura) з нагоды 1750-годдзя мучаніцкай смерці гэтага святога.
 
Бэнэдыкт XVI пра сведчанне манаскіх супольнасцяў
Святы Айцец
21.11.2008 18:20
Пра месца Божага слова ў манаскім жыцці выказаўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас Пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця 20 лістапада 2008 г. у Ватыкане. Пасяджэнне было прысвечана жаночым кантэмляцыйным супольнасцям.
 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 267 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.